Знайсці
09.04.2020 / 07:399РусŁacБел

Навукоўцы знайшлі прэпарат, які ў лабараторных умовах душыць каранавірус за 48 гадзін 

Аўстралійскія навукоўцы з універсітэта Монаша і Каралеўскага шпіталя ў Мельбурне выявілі прэпарат, які на 99% змяншае прысутнасць у клетках віруса SARS-CoV-2, які выклікае хваробу COVID-19. Сваё даследаванне яны апублікавалі ў часопісе Antiviral Research, піша rbc.ru.

Гаворка ідзе пра ўхвалены Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя антыпаразітны прэпарат івермектын. Медыкі правялі лабараторныя даследаванні, дадаўшы ў інфікаваныя каранавірусам клеткі праз дзве гадзіны пасля заражэння івермектын.

Вынікі паказалі, што праз 24 гадзіны доля вірусных РНК у клеткавых культурах знізілася на 93%. А праз 48 гадзін прысутнасць віруса ў клетках паменшыла на 99%.

«Аднаразовая апрацоўка здольная выклікаць памяншэнне віруса ў 5000 разоў за 48 гадзін у культуры клетак», — гаворыцца ў навуковым артыкуле. Даследнікі адзначаюць, што такім чынам івермектын выклікае практычна поўную страту віруснага матэрыялу.

Аўстралійскія навукоўцы спадзяюцца, што іх даследаванні дапамогуць не толькі ў распрацоўцы будучых лекаў. На думку аўтараў артыкула, ужыванне івермектыну ўжо сёння здольна знізіць вірусную нагрузку, пазбегнуць цяжкіх ускладненняў пры захворванні COVID-19 і прадухіліць перадачу каранавіруса.

Праўда, трэба ўлічваць магчымыя пабочныя эфекты для чалавечага арганізму, звязаныя з прымяненнем прэпарату.

Бескантрольны прыём парацэтамолу можа нанесці шкоду большую, чым каранавірус

Вакцыну ад каранавіруса распрацоўваюць некалькі дзясяткаў лабараторый і медыцынскіх цэнтраў па ўсім свеце. Паводле ацэнак лекараў, выхад вакцыны на рынак адбудзецца не раней чым праз год.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930