Знайсці
08.04.2020 / 18:321РусŁacБел

Мінпрыроды: Пластыкавыя кветкі на могілках — сапраўдная экалагічная бяда!

Мінпрыроды разам з экалагічнымі грамадскімі аб'яднаннямі заклікае грамадзян Беларусі не несці на могілкі пластыкавыя кветкі. Альтэрнатывай ім павінны стаць жывыя кветкі ў вазонах, мнагалетнія расліны, высаджаныя ў грунт, карлікавыя хмызнякі, газонная трава, свечкі, стужкі з тканіны.

У Беларусі Радаўніцу — час памінання памерлых — адзначаюць 28 красавіка. У гэты дзень беларусы аддаюць даніну памерлым блізкім, менавіта для наведвання і прывядзення ў парадак месцаў пахаванняў, на дзяржаўным узроўні зроблены выхадны.

Набываючы штучныя кветкі, мы, па сутнасці, купляем смецце, якое пасля шкодзіць прыродзе, выдзяляючы таксічныя рэчывы, забруджваючы глебу, паветра і грунтовыя воды, адзначае міністэрства. Калі штучныя кветкі робяцца непрыдатнымі, людзі іх выкідваюць. Штогод пасля святаў на палігоны цвёрдых камунальных адходаў вывозяць каля 1 мільёна пластыкавых кветак. Тэрмін іх раскладання — ад ста да пяцісот гадоў. Другаснай апрацоўцы яны не падлягаюць.

Пры іх спальванні ў навакольнае асяроддзе вылучаюцца цяжкія металы і дыяксіны, якія негатыўна ўплываюць на здароўе людзей, а асабліва — на дзяцей.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера