Знайсці
08.04.2020 / 15:52РусŁacБел

Жыхар Верхнядзвінска разграміў машыну хуткай дапамогі

Жыхар Верхнядзвінска напаў на фельчара і разграміў машыну хуткай дапамогі, якая прыехала да яго, паведамляе БЕЛТА.

Позна ноччу ў Верхнядзвінскую раённую бальніцу паступіў званок, што адзін з наведвальнікаў мясцовай піцейнай установы упаў і разбіў сабе галаву.

На выклік выехала брыгада хуткай дапамогі, якая забрала пацыента. Ім аказаўся 50-гадовы вадзіцель аднаго з полацкіх аўтапаркаў. «У машыне па дарозе ў медустанову мужчына стаў праяўляць агрэсію да жанчыны-фельчара. Ён заломліваў ёй руку і хапаў за шыю. Напалоханы медык папрасіла кіроўцу спыніцца і перасела ў кабіну», — распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.

Калі машына хуткай дапамогі працягнула свой шлях, хуліган стаў біць шкло, якое аддзяляла салон ад кабіны. Працягнуў хуліганіць мужчына і ў прыёмным пакоі бальніцы. Ён пашкодзіў дзверы і зноў стаў нападаць на фельчара. Медыкі выклікалі праваахоўнікаў.

Толькі супрацоўнікі міліцыі змаглі супакоіць жыхара райцэнтра. Высветлілася, што мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення (1,3 праміле). У дачыненні да яго следчыя распачалі крымінальную справу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930