Знайсці
08.04.2020 / 14:114РусŁacБел

Каранавірус выяўлены ў 15 расійскіх работнікаў на Астравецкай АЭС

Чуткі пра ўспышку каранавіруса сярод працаўнікоў Астравецкай АЭС хадзілі даўно.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Гродзенскай вобласці з каранавірусам шпіталізавалі 11 чалавек. Гэта даныя на 8:00 8 красавіка.

Разам з тым Гродзенскі абласны аддзел здароўя 8 красавіка распаўсюдзіў наступную статыстыку:

«Лабараторна пацверджаны 15 выпадкаў каранавіруса ў грамадзян Расіі, якія прыбылі на АЭС у г. Астравец. Усе яны шпіталізаваныя, ізаляваныя. Клінічных праяў няма, праводзіцца эпідэміялагічнае расследаванне, цяпер вызначаюцца кантакты першага ўзроўню».

На сваёй прэс-канферэнцыі 8 красавіка міністр аховы здароўя таксама прызнаў наяўнасць каранавіруса на АЭС. 

«У групы расійскіх будаўнікоў на БелАЭС, якія знаходзіліся на каранціне, паўторнае лабараторнае тэставанне дало станоўчы вынік, — казаў Уладзімір Каранік. — Іх шпіталізавалі, праводзіцца паглыбленае абследаванне».

Міністр адзначыў, што ўсе замежнікі праходзяць каранцін і тэсціраванне перад тым, каб быць дапушчанымі да працаў на АЭС.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930