Знайсці
08.04.2020 / 12:398РусŁacБел

Што адбываецца з лунінецкімі сілавікамі? 

Незразумелая сітуацыя складваецца ў Лунінцы, дзе па пакуль невядомых прычынах часткова паралізаваная работа раённых аддзелаў пракуратуры і Следчага камітэта.

Лунінец, фота Ekskursii.by

Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведамляе журналіст Арцём Гарбацэвіч са спасылкай на ўласныя крыніцы. 

Крымінальныя справы мясцовага РАСК перадаюць у Пінск, некалькі следчых на бальнічным. Нешта падобнае адбываецца і ў пракуратуры — з іншых гарадоў вобласці людзей камандзіруюць у Лунінец, каб замяніць тых, хто выбыў.

У прэс-службе Следчага камітэта «Нашай Ніве» сказалі, што аддзяленне ў Лунінцы не закрытае і працуе ў штатным рэжыме, але яны гатовыя пацвердзіць што «частка падраздзялення знаходзіцца на бальнічным». 

Неўзабаве ведамства абяцае разгорнуты каментар. У пракуратуры пакуль што не гатовыя пракаментаваць сітуацыю і таксама просяць часу. 

Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя паведаміў, што ў Лунінцы выяўлена 17 станоўчых тэстаў на каранавірус.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930