Знайсці
08.04.2020 / 10:2914РусŁacБел

Улады прызналі заражэнні медработнікаў у Віцебску і востры дэфіцыт сродкаў індывідуальнай абароны

У Віцебскай вобласці 38 медыцынскіх работнікаў заразіліся каранавірусам. Большасць захварэлых — у Віцебску. Такія звесткі агучылі 7 красавіка на пасяджэнні абласнога аператыўнага штаба па абароне ад COVID-19, паведамляе тэлерадыёкампанія «Віцебск».

Акрамя таго, многія медработнікі адсутнічаюць на працы — з-за таго, што хварэюць на іншыя вірусныя інфекцыі і на запаленне лёгкіх. «І сёння гэта вялікая праблема для ўсіх рэгіёнаў вобласці», — адзначылі ў рэпартажы.

Сродкаў індывідуальнай абароны для медыкаў у Віцебскай вобласці «востра не хапае», адна з ключавых задач — забеспячэнне дактароў і медсясцёр сродкамі індывідуальнай абароны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера