Знайсці
08.04.2020 / 07:46РусŁacБел

У штаце Нью-Ёрк адбыўся рэкордны скачок смерцяў хворых з каранавірусам

«Дрэнныя навіны ў тым, што колькасць нью-ёркцаў, памерлых ад каранавіруса, вырасла ад 4 758 да 5 489. Гэта самы значны сутачны прырост», — прызнаў губернатар штата Эндру Куома.

«Колькасць шпіталізаваных вырасла ад 358 да 659 за дзень, аднак сярэдні паказчык за тры дні знізіўся, што з'яўляецца добрай навіной», — адзначыў Куома. 1 224 чалавекі выпісаныя са шпіталяў за мінулыя суткі ў параўнанні з 1 179 у папярэднія. Паводле слоў губернатара, колькасць інфіцыраваных у штаце вырасла да 138 836 і застаецца самай высокай у краіне. Услед за Нью-Ёркам па гэтым паказніку ідуць штаты Нью-Джэрсі, Мічыган, Каліфорнія, Луізіяна і Масачусэтс.

Губернатар Нью-Ёрка ў мінулую нядзелю звярнуў увагу на зніжэнне сутачнай колькасці смерцяў, выкліканых каранавірусам. 2 красавіка было пацверджана 562 смерці, 3 красавіка — 630, а 4 красавіка — 594. 5 красавіка гэты паказчык склаў 599, аднак 6 красавіка — 731.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў нядзелю назваў добрай прыкметай зніжэнне сутачнай колькасці смерцяў у Нью-Ёрку. Аднак спад не пераўтварыўся пакуль ва ўстойлівую тэндэнцыю.

У ЗША зафіксавана 400,3 тыс. выпадкаў заражэння каранавірусам. Памёр 12 841 чалавек, адужалі 24 674.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930