Знайсці
08.04.2020 / 07:353РусŁacБел

Сейм Літвы: Расія пашырае дэзынфармацыю пра гісторыю Другой сусветнай 

Парламент Літвы прыняў у аўторак рэзалюцыю, у якой асудзіў пазіцыю Расіі ў дачыненні да гісторыі Другой сусветнай вайны, піша tass.ru.

За рэзалюцыю, якую ўнёс міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, прагаласавалі аднагалосна 97 дэпутатаў.

«Заканчэнне Другой сусветнай вайны не прынесла Літве і іншым дзяржавам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы свабоду», — сцвярджаецца, у прыватнасці, у рэзалюцыі Сейма.

Парламент Літвы заклікаў Еўрапарламент, парламенты дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама іншыя міжнародныя арганізацыі «разам супраціўляцца гістарычнаму рэвізіянізму, які праводзіць Расійская Федэрацыя, і дэзынфармацыі, якую яна пашырае».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930