Знайсці
07.04.2020 / 19:4611РусŁacБел

Трамп раскрытыкаваў СААЗ

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абурыўся з-за таго, як Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) сканцэнтравана на Кітаі, і расказаў пра яе правал у барацьбе з каранавірусам. Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter.

«СААЗ рэальна ўсё праваліла. Па незразумелай прычыне арганізацыя, якую ў асноўным утрымліваюць Злучаныя Штаты, засяродзіла ўсю ўвагу на Кітаі. Мы старанна вывучым гэтае пытанне», — заявіў амерыканскі лідар. Ён дадаў, што адміністрацыя перагледзіць памер выплат.

Трамп таксама адзначыў, што СААЗ раіла не закрываць мяжу з Кітаем, ад чаго ён адмовіўся. Прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што такая рэкамендацыя была «абсалютна правальнай».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031