Даслаць навіну
Знайсці
07.04.2020 / 19:25 2

БТ на Вялікдзень правядзе 11 жывых трансляцый набажэнстваў

Перад святам Уваскрэсення Хрыстовага БТ прапануе вернікам далучыцца да анлайн-трансляцый набажэнстваў.

Вось поўны спіс трансляцый.

9 красавіка, 19:00 (тэлеканал «Беларусь 3») — жывая трансляцыя набажэнства ў Вялікі Чацвер з Архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску.

10 красавіка, 19:00 (тэлеканал «Беларусь 3») — жывая трансляцыя набажэнства ў Вялікую Пятніцу з Архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску.

10 красавіка, 23:20 (тэлеканал «Беларусь 3») — жывая трансляцыя Хрэснага шляху з рымскага Калізея з удзелам Папы Рымскага Францішка.

11 красавіка, 21:45 (тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24») — жывая трансляцыя святочнага набажэнства на Вялікдзень па календары каталіцкай канфесіі з Архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску. 

12 красавіка, 16:20 (тэлеканал «Беларусь 3») — жывая трансляцыя з Ватыкана Велікоднага паслання і благаславення «Гораду і міру» Папы Рымскага Францішка.

12 красавіка, 09:50 (тэлеканал «Беларусь 3») — жывая трансляцыя Боскай літургіі на Вербніцу з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

16 красавіка, 12:00 (тэлеканал «Беларусь 3») — жывая трансляцыя ў Вялікі Чацвер чыну амавення ног з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

17 красавіка, 14:00 (тэлеканал «Беларусь 3») — жывая трансляцыя Вячэры з вынасам Плашчаніцы з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

17 красавіка, 19:00 (тэлеканал «Беларусь 3») — жывая трансляцыя Утрані з чынам пахавання Плашчаніцы з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

18 красавіка, 13:15 (тэлеканал «НТВ-Беларусь») — жывая трансляцыя з храма Гроба Гасподняга ў Іерусаліме (сыходжанне Жыватворнага агню і Усеправаслаўная малітва аб міры на Святой зямлі).

18 красавіка, 23:45 (тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24») — жывая трансляцыя святочнага набажэнства на Светлае Хрыстова Уваскрэсенне па календары праваслаўнай канфесіі з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

12
Виталий Cпикин / адказаць
07.04.2020 / 20:25
Сомневаюсь, что ТВ-трансляции отобьют желание у зомбированных "соблюсти все нормы", то есть явиться в церковь лично..... 
И никакой короновирус не испугает, что было на католическом вербном, уже многие успели увидеть....
10
Алесь Нязгода / адказаць
07.04.2020 / 21:32
Праньне мозгу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31