Даслаць навіну
Знайсці
11.04.2020 / 12:42 8

«Ток» з Лівянтам: пра Карпенку, заробкі настаўнікаў і фальсіфікацыю выбараў

«Міністэрства адукацыі лічыць рэпетытараў ворагамі, а мяне — ворагам №1», — кажа Яўген Лівянт, самы вядомы рэпетытар краіны. Ён заснавальнік адукацыйнага цэнтра «100 балаў», выкладае фізіку і матэматыку.

Лівянт вось ужо шмат гадоў выкрывае праблемы ў сферы адукацыі і вядзе вострую палеміку з міністэрствам, жорстка крытыкуючы памылковыя, на яго думку, рашэнні і спрабуючы данесці іх шкоднасць. Фактычнае знішчэнне гімназій — акурат гэты крок міністра Ігара Карпенкі рэпетытар лічыць найбольш разбуральным для беларускай сістэмы адукацыі.

З Карпенкам і яго камандай у Лівянта склаліся хіба найгоршыя адносіны за ўсе часы існавання Міністэрства адукацыі. Як распавядае рэпетытар, ён сутыкнуўся не толькі з хваляй неабгрунтаваных праверак яго адукацыйнага цэнтра, а яшчэ і нападкамі ў інтэрнэце на яго сям’ю і шантажом яго супрацоўнікаў. Пра гэта Яўген Лівянт распавядае ў відэапраекце «Ток» з Настассяй Роўдай.

У гутарцы рэпетытар згадвае безліч гісторый з жыцця: як у 1990-я вучні ў прыватных школах спрабавалі купляць адзнакі і падсоўвалі грошы, як у дзяцінстве школьная тэхнічка запусціла ў яго тапкам і назвала вырадкам (і за гэта Яўген ёй удзячны), як у часы, калі Лівянт працаваў настаўнікам у звычайнай школе, дырэктарка вылучыла яму спецыяльны схаваны кабінет, каб падчас праверак да яго не чапляліся.

Другая частка размовы прысвечаная набалелым пытанням беларускай сістэмы адукацыі: заробкам і няпрофільнай загрузцы настаўнікаў, у тым ліку працы на выбарчых участках у школах, уцечцы мазгоў, стэрэатыпу ў грамадстве «без рэпетытара не паступіш».

00:43 — як сышоў з дзяржаўнай сістэмы адукацыі,

09:30 — пра асноўную праблему прыватных беларускіх школ 1990-х,

10:41 — што было, калі паставіў першую двойку ў прыватнай школе,

11:41 — як школьнік прапаноўваў грошы,

13:35 — ці мог бы вярнуцца ў дзяржаўную сістэму, і якая была б умова,

15:21 — колькі павінен зарабляць настаўнік,

16:07 — дзе ўзяць грошы на падвышэнне заробкаў настаўнікаў,

21:08 — чаму гомельскую настаўніцу, якая нецэнзурна лаялася і пагражала партай вучню, нельга было звальняць,

24:59 — што было дазволена і не дазволена вучням Лівянта на яго ўроках,

26:32 — чаму ў еўрапейскіх і амерыканскіх школах вучні не спазняюцца і не зрываюць урокі,

30:14 — за што тэхнічка назвала Лівянта-школьніка вырадкам, і чаму ён ёй за гэта ўдзячны,

33:36 — чаму настаўнікі дазваляюць рабіць з сябе рабоў,

38:29 — пра тое, што настаўнікі фальсіфікуюць выбары,

41:46 — пра Ігара Карпенку, міністра адукацыі Беларусі з 2016 года,

50:52 — цудоўная гісторыя, як стаў прадпрымальнікам года,

53:10 — якія крокі, зробленыя Карпенкам у адукацыі, разбураюць яе,

55:33 — пра выгаду рэпетытараў ад грамадскай думкі «без рэпетытара не паступіш»,

59:35 — ці ёсць пачуццё віны, што рэпетытарскі цэнтр Лівянта забірае найлепшых настаўнікаў са школ,

01:01:07 — пра ўцечку мазгоў,

01:03:05 — Post Scriptum: чаму яшчэ ніколі жанчына не была міністрам адукацыі.

«Ток» з Арцёмам Шрайбманам
«Ток» з Сяргеем Чалым
«Ток» з Пятром Клюевым
«Ток» з Віктарам Бабарыкам
«Ток» з Тадэвушам Кандрусевічам
«Ток» з Ірынай Халіп

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Nina.nn.by

10
Жвір / адказаць
08.04.2020 / 13:57
ЯНКА , nu ty i paraūnaū... Zirni, jakaja pryhožaja ūsmieška, vočy... Jana vieļmi milaja.
2
ЯНКА / адказаць
08.04.2020 / 16:25
★ Жвір, адно другому не замінае. :) ★
0
Васіль Л. / адказаць
11.04.2020 / 23:11
Запрашаю калегу Лівянта пабыць разам са мной назіральнікам у школе №23 Мінска, дзе будуць працаваць дзьве выбарчыя камісіі па 13 чалавек у кожнай; пры гэтым усе 26 членаў камісій будуць настаўнікамі гэтай школы, як і большасць назіральнікаў, якія складуць нам з Лівянтам кампанію і якія на папярэдніх выбарах таксама з'яўляліся членамі камісій. У кіруючы склад абедзьвюх камісій будуць абавязкова (вось ужо на працягу 10 гадоў) уваходзіць дырэктарка школы Сачко і яе намеснікі. Што цікава, усе 26 членаў дзьвюх "розных" камісій будуць вылучаныя 13-цю аднолькавымі суб'ктамі (КПБ, сац-спартпартыя, рэсп.партыя "труда и справедливости", саюзам жанчын, фондам мира и инш. незалежными ад улады структурами). І тады калега Лівянт заўважыць, на колькі камісіі памяншаюць колькасць выбаршчыкаў у пратаколе (каб быў прыстойны памер яўкі) і колькі галасоў прыпісваюць па выніках "выбараў" вызачанаму ўладай пераможцу (каб перамог менавіта ён). Шмат можна чаго яшчэ паведаміць (і было паведамлена па інстанцыях да ЦВК, генпракурора, мінгарвыканкама), але лянота - а каму цікава зайдзіце на фейсбук-старонку "Беларускія вырабы" (менавіта ВЫРАБЫ, а не ВЫБАРЫ).
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31