Знайсці
07.04.2020 / 17:575РусŁacБел

Віцебская кампанія запусціла вытворчасць тэстаў на COVID-19

Віцебскае навукова-вытворчае прадпрыемства ТАА «СІВітал» сёння прыступіла да вырабу тэст-сістэм для дыягностыкі каранавіруса, перадае БелТА.

Група навуковых супрацоўнікаў пад кіраўніцтвам доктара медыцынскіх навук прафесара Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Валерыя Сямёнава распрацавала тэст-сістэмы для выяўлення небяспечнага віруса. Міністэрства аховы здароўя ў паскораным рэжыме правяло сертыфікацыю і выдала допуск на вытворчасць тэст-сістэм.

«У цяперашняй сітуацыі мы перапынілі асноўныя работы і стварылі тэст-сістэму для дыягностыкі каранавіруснай інфекцыі. Вірус досыць складаны», — адзначыў Валер Сямёнаў. Паводле яго слоў, стаіць задача забяспечыць прадукцыяй у першую чаргу Віцебскую вобласць і затым ўсю краіну. «На выяўленне віруса нашай сістэмай будзе затрачвацца 45 хвілін. Сама ампліфікацыя доўжыцца 1,5 гадзіны, але там можна адразу зрабіць 96 даследаванняў», — дадаў вучоны.

На працягу 10 дзён кампанія збіраецца выпусціць 100 тысяч тэстаў з нарошчваннем магутнасцяў.

У Віцебскай вобласці ёсць тры спецыялізаваныя лабараторыі, якія змогуць выкарыстоўваць тэст-сістэмы для выяўлення віруса.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера