Даслаць навіну
Знайсці
0
ЯНКА / адказаць
08.04.2020 / 00:01
★ РТУТНАЯ ЗАСЬВІСТКА ★ Каравы карантын. Каранавірус. Кара. Кар-р. А сяньня я гляджу на свой тэрмомэтар і слупянею — ён паказвае за сорак градусаў. ★ Ё-о-опсэль! І куды ісьці??? Вось куды, куды?! Каб маё цела апранулі ў цыратавую торбу, і яно, дрыгаючае ножкамі й ручкамі, паехала ў трупэрню? Не, вось жыў бы на першым паверсе, дык дакладна выкінуўся б з вакна. А так дулю... ★ І тутака да мяне дайшло — нядаўна я мыў свой анахрэнічны тэрмомэтар пад струменем гарачай вады. А раз ён ртуцевы, то ня можа сам абнуліцца як вядомыя перасядзенты. Таму яго перад выкарыстаньнем трэба моцна страхаць рукою, прытым гледзячы, каб нікому ня даць засьвістку. Што я — а ліха б! — не зрабіў. ★
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера