Знайсці
07.04.2020 / 15:2011РусŁacБел

Суседзямі кіраўніка ДАІ сталі гаспадар «Табакерак» Алексін і хакейны трэнер Колі — Дзмітрый Баскаў

Будаўнічая кампанія «Тапас» распрадала ўсе 12 таўнхаусаў, пабудаваных каля заказніка «Лебядзіны».

«Наша Ніва» паведамляла, што гаспадарамі двух з іх сталі кіраўнік ДАІ Дзмітрый Карзюк і дачка экс-прэм’ера Сяргея Сідорскага.

Чытайце. Кіраўнік ДАІ купіў таўнхаус у «Лебядзіным» за $290 тысяч. Іншы пакупнік аддаў за такое жыллё $450 тысяч

Таўнхаусы на вуліцы Ратамскай, фота Надзеі Бужан

Высветлілася, што за час падрыхтоўкі таго артыкула суседнія таўнхаусы набылі яшчэ некалькі медыйных асобаў. На гэта звярнуў увагу Tut.by.

Гаворка вядзецца пра бізнэсмена Аляксея Алексіна, якому належаць «Табакеркі» і МТБанк. Ён заплаціў за палову дома $400 тысяч.

Аляксей Алексін, фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Пакупніком іншага таўнхауса стаў Дзмітрый Баскаў. Ён генеральны дырэктар хакейнага мінскага «Дынама». Доўгі час быў асабістым трэнерам Колі Лукашэнкі.

Дзмітрый Баскаў, фота Дар'і Буракінай, Tut.by

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера