Даслаць навіну
Знайсці
07.04.2020 / 15:55 2

«БПС-Сбербанк» адказаў на прэтэнзіі жонкі памерлага кіроўцы: «Дапамога будзе. Але мы не згодны з інтэрпрэтацыяй»

«Наша Ніва» апісвала трагічную гісторыю, якая адбылася праз каранавірус у цэнтральным офісе БПС-Сбербанка.

Чытайце: Каранавірус у БПС-Сбербанку: 51-гадовы кіроўца памёр, топ-менеджары ў бальніцы

Пасля смерці 51-гадовага Эдуарда Ціхамірава ягоныя сваякі заяўлялі аб намеры судзіцца з банкам. 

На момант выхаду публікацыі аператыўнага каментара ад банка не было, аднак сёння прэс-сакратар «БПС-Сбербанка» Арсень Ліпскі адказаў на пытанні «Нашай Нівы».

«Наша Ніва»: Ці адпавядаюць рэчаіснасці словы сваякоў аб тым, што нейкі супрацоўнік банка — нулявы пацыент — пасля вяртання з-за мяжы (а канкрэтна — з Іспаніі, краіны з высокай рызыкай), быў пратэсціраваны на каронавірус, але хадзіў на работу да таго, як прыйшоў станоўчы вынік? 

Арсень Ліпскі: Гэта няпраўда, мы такую трактоўку адмаўляем цалкам, не разумею, з якіх чутак гэта ўзялося, што яны так гэта разумеюць.

Першы станоўчы тэст у нашага супрацоўніка, пра які нам стала вядома, прыйшоў 27 сакавіка. Ніводзін з 12 пацверджаных супрацоўнікаў у лютым і сакавіку не быў у Іспаніі.

Да таго ж у нас было прынята распараджэнне, згодна з якім усе, хто вяртаецца з-за мяжы, ідуць на мусовую самаізаляцыю на 14 сутак, так было і асабіста са мной у пачатку сакавіка. 

«Наша Ніва»: Вы сказалі, што першы вынік тэсту прыйшоў 27 сакавіка. А калі ён быў зроблены? 

Арсень Ліпскі: Такой інфармацыі у мяне няма. Мы ж не ведалі, з якім дыягназам наш супрацоўнік сыходзіць на бальнічны.

Але першую супрацоўніцу, у якой быў выяўлены каранавірус, шпіталізавалі 18 сакавіка. Першы вынік тэсту прыйшоў 27 сакавіка.

Яна была за мяжой у першай палове лютага, але не ў Еўропе.

Магчыма, сваякі Эдуарда і могуць мець на ўвазе гэтага чалавека, але часу між вяртаннем і шпіталізацыяй прайшло шмат, мы не бачым тут сувязі. 

Да таго ж, у кантактаў першага кола гэтай жанчыны, у тым ліку тых, хто працаваў з ёй у кабінеце, няма ніводнага станоўчага тэста.

«Наша Ніва»: Як банк падтрымае сям'ю? 

Арсень Ліпскі: У нас ёсць калектыўная дамова, усе супрацоўнікі — удзельнікі. Ёсць пункты, якія апісваюць сітуацыю, якая здарылася. У дамове зафіксавана падтрымка сваякам, апісана базавая падтрымка, якая аказваецца ў мусовым парадку — канечне, кампенсацыя выдаткаў на пахаванне.

Апроч гэтага, мы вядзем размову аб матэрыяльнай падтрымцы сям'і. Мы звязваліся са сваякамі, але яго грамадзянская жонка па працэдуры не лічыцца сваяком, яны ж не распісаны. Таму гавораць не з ёй, а з братам.

Ёсць і іншыя магчымасці, у рамках якіх выплачваецца да паловы гадавога акладу супрацоўніка, які сышоў з жыцця. Рашэнне аб такой падтрымцы прымаецца калегіяльным рашэннем кіраўніцтва банка. Вялікая доля верагоднасці, што гэтая падтрымка будзе аказаная. 

Хачу падкрэсліць, што мы ні ў якім разе не ўступаем з сям'ёй у палеміку. Мы выказваем глыбокія спачуванні родным і блізкім спадара Эдуарда. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Арцём Гарбацэвіч

10
Кругом работающие пенсионеры / адказаць
07.04.2020 / 18:13
Все банки гребут не маленькие деньги. Но вслучии чего. Вот видите как люди друг за другом. Ужас.
10
Кругом работающие пенсионеры / адказаць
07.04.2020 / 18:17
Банки гребут за чет нас не маленькие деньги. В большенстве случаев люди деньги с карточек не снимают. По тому что это удобно. Терминалы есть почти везде и так далее. НО, банк прокручивает наши деньги. В замен что мам?! 1% в год. Посмотрите свои договора. Начисления банка, за то что прокручивают Ваши деньги ежемесечно
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31