Даслаць навіну
Знайсці
10.04.2020 / 10:36 21

Як на месцы былога аэрапорта будуюць «Мінск-Свет» ШМАТ ФОТА

Жылы комплекс «Мінск-Свет» будуюць на месцы былога аэрапорта Мінск-1. Спачатку планавалася, што гэтую частку Кастрычніцкага раёна будзе забудоўваць расійская газавая кампанія «Ітэра», але ў інвестара скончыліся грошы.

Пасля праект перадалі сербам — братам Карычам і іх холдынгу «Дана». У іх атрымалася пабудаваць «Маяк Мінска», нягледзячы на пратэсты мясцовых жыхароў, забудаваць квартал каля парка Чалюскінцаў, а цяпер рукі дайшлі і да наступнага мегапраекта.

Хто аб'язджае квартал з боку, і не здагадваецца, наколькі хутка забудоўваецца тэрыторыя. У інвестара хапае грошай, таму шматпавярховікі растуць адзін за адным.

Павялічыць

Пра зону былога аэрапорта нагадваюць два будынкі: абодва ў свой час мелі статус аэравакзала. Двухпавярховы будынак з сінім дахам на вуліцы Караткевіча, 9а быў першым штабам аэрапорта. Да нядаўняга часу ён функцыянаваў як паліклініка грамадзянскай авіяцыі. Цяпер яе вырашана знесці для новай забудовы. «Да 1 мая сказалі зачысціць пляцоўку і перадаць яе Мінгарвыканкаму», — паведамілі «Нашай Ніве» будаўнікі.

Павялічыць

Другі ж аэравакзал, з белымі калонамі, быў пабудаваны ў 1957 годзе і набыў статус помніка архітэктуры, таму знасіць яго нельга. Зараз у гэтым будынку знаходзіцца штаб «Даны».

Павялічыць

Павялічыць

Забудоўшчыкі «Мінск-Свет» запланавалі разбіць тэрыторыю на дзевяць кварталаў: «Паўночная Амерыка», «Паўночная Еўропа», «Афрыка», «Азія», «Паўднёвая Еўропа», «Сусветных танцаў», «Еўразія», «Чэмпіёнаў» і «Эміратс люкс».

Узвядзенне «Эміратс» амаль скончана. У гэтым квартале ўжо здалі дамы «Дыядэма», пяць «Марын», дзве 25-павярховыя «Пальмы» і дзве «Жамчужыны». Адна з «Жамчужын», 8-секцыйны дом «Хваля» і вялікі гандлёвы цэнтр — яшчэ на стадыі будавання, таму клубы пылу бясконца ўздымаюцца над ужо функцыянуючымі дзіцячымі пляцоўкамі. Так ці інакш, пыл будзе стаяць над раёнам да 2027 года — менавіта такі тэрмін вызначаны, каб закончыць узвядзенне «Мінск-Свету» цалкам.

Павялічыць

На першых паверхах дамоў у «Эміратс» ужо працуе пара кавярняў, ёсць прадуктовая крама і нават медыцынская лабараторыя. Побач пабудавалі і дзіцячы садок — пакуль адзіны на 8 кварталаў. 

Павялічыць

Кавярня ў адной з «Жамчужын».

На пляцоўцы каля садка мамы з дзецьмі ўпэўніваюць, што трапіць у садок было даволі лёгка. Але варта адысці ад пляцоўкі метраў на 50 — і большасць бацькоў кажа, што водзіць сваіх дзяцей у садкі ў другіх раёнах: у гэты трапіць не атрымалася. Школы ў «Мінск-Свеце» таксама яшчэ не пабудавалі. Як звычайна і адбываецца ў новых беларускіх кварталах, інфраструктура значна адстае.

Павялічыць

Павялічыць

«Мой сын ездзіць у школу ў Сухарава, дзе жылі раней, таму што тут яшчэ няма ніводнай, — расказвае жыхарка «Дыядэмы». — Нам усё абяцаюць, але пакуль нічога няма. Ва ўсім астатнім — жыць у квартале нам выдатна, мы ўжо больш за год тут». 

Павялічыць

На першы погляд, слабое месца праекта — яго азеляненне. Каля пад’ездаў жылых дамоў рассадзілі па дзве-тры туі, уся астатняя частка квартала — бясконцы тратуар і будаўнічы пясок.

Павялічыць

Адзінае, што пакуль будзе нагадваць зялёную зону, хаця б летам, — Козыраўскія могілкі, на якія выходзяць вокны ўсіх пяці «Марын». «Наша Ніва» спытала ў адной з жыхарак, як ёй такі выгляд з акна і ці каштавала яе кватэра менш за кватэры з вокнамі «ў двор»:

«Мяне від на могілкі не бянтэжыць, мы ўсе смяротныя, — расказвае жанчына. — Тым больш летам гэта будзе зусім не праблема — шмат дрэваў і праз зеляніну нічога не відаць. Мне нават больш падабаецца, чым вокны ў двор: там шумна, а тут толькі электрычкі, а ноччу зусім прыгажосць — ціха і спакойна. 

Павялічыць

Козыраўскія могілкі.

Павялічыць

Мая кватэра сапраўды каштавала крыху менш за астатнія. Ведаю, што ў маёй квадратны метр каштаваў $900, а ў астатніх — каля 1200. Але ж у мяне і кватэра маленькая — студыя, мы яе за $35 тысяч набылі. А вось на апошнім паверсе дома, на 19-м, там наогул дзве кватэры на адзін паверх — там будаваліся людзі з грашыма».

Павялічыць

Дамы «Марыны». Такіх у квартале «Эміратс люкс» пяць.

Жыхарка кажа, што ў новым раёне ёй, нягледзячы на актыўную будоўлю праз двор, жывецца камфортна: «Я шмат дзе жыла, але з гэтым раёнам мне вельмі пашчасціла. Хутка тут метро будзе, да цэнтра — падаць рукой, ды і людзі тут навокал забяспечаныя».

Павялічыць

Павялічыць

А вось жыхар, якога мы сустрэлі каля дзіцячага садка, не згодны з тым, што раён можна назваць элітным і сустрэць тут шмат забяспечаных людзей:

«Мы з жонкай зразумелі, што гэта не элітнае жыллё: якая прапанова, такі і попыт. Хутка мы з’язджаем у Грушаўку — у нас дзеці, мы пашыраемся. Двухпакаёвую кватэру тут мы прадалі за $90 тысяч. Жылі, у прынцыпе, нармальна, адзінае — тут увесь час будоўля — пыл, бруд. Крамы ёсць, так, садок адзіны на квартал, але пакуль хапае. Парковак больш хацелася б. Раней замест садка тут была паркоўка, потым зямлю прадалі, а нам у жыроўцы проста вярнулі грошы — недзе па 10 даляраў». 

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

У 14 гадзін працоўнага дня паркоўкі сапраўды амаль запоўнены. Жыхары квартала кажуць, што ўвечары яны часта не могуць знайсці месца для машыны ў сваім двары, таму ставяць іх у іншыя ці на дарозе. Што будзе, калі побач адкрыюць метро і заселяць суседнія дамы, жыхары слаба ўяўляюць:

«Ведаеце, гэта не аднапавярховая Амерыка, тут сапраўды будзе мурашнік. У нас хочуць, каб было вышэй і шчыльней». 

Павялічыць

На тэрыторыі квартала, з боку могілак, функцыянуе 9-узроўневы паркінг, кошт якога 25 еўра на месяц. Але жыхары кажуць, што лепш знойдуць месца ў іншым двары, чым будуць траціць грошы на паркоўку.

Павялічыць

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Ксенія Вядзмедзь, фоты Надзеі Бужан

3
Палкоўнiк Зэман. / адказаць
10.04.2020 / 17:36
Загадзяць сталiцу канчаткова!!!
13
vaslaaf / адказаць
10.04.2020 / 18:37
Минск Мир не плохой район, сейчас конечно там не чего смотреть, все в процессе стройки. Пусть хотя бы квартрал эмиратс закроют, чтобы уже полностью оценить. Сейчас и так ситуация в стране так себе, молодцы что акции делают.
1
ИП Шамякин, УНП xx5764xxx / адказаць
10.04.2020 / 22:51
Единственное привлекательное пятно - здания аэропорта и поликлиники. Ну и кладбища чуток (по сравнению с...). Потом, смотреть из окна на кладбище уж точно не так страшно  и не так деструктивно для психики, как на эти вот... пардон... как их...

Название района - ваще лажа полная. Мне так и видится, что вскоре его народная молва переименует в "мимими", ибо для фонетического аппарата официальное название точно не годится xD
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30