Знайсці
07.04.2020 / 13:333РусŁacБел

Лукашэнка — ураду: Калі не вырашыце праблем з наяўнасцю масак, замест вас будуць працаваць іншыя людзі

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы сёння даклад аб гатоўнасці сістэмы аховы здароўя процідзейнічаць пагрозам распаўсюджвання каранавіруса, запатрабаваў ад урада вырашыць праблемы з наяўнасцю індывідуальных сродкаў абароны, піша БЕЛТА.

«Я прэм'ер-міністра і ўрад папярэдзіў: калі толькі да канца тыдня адказныя людзі мне даложаць, што чагосьці не хапае ў аптэках, крамах або бальніцах, асабліва для абароны лекараў, — урада не будзе. Будуць працаваць іншыя», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён даручыў усёй вертыкалі ўлады на чале з прэм'ер-міністрам вырашыць праблемы з наяўнасцю ахоўных сродкаў у найбліжэйшыя дні. «Гэта недапушчальна, што мы чагосьці не можам зрабіць. Маску гэтую няшчасную не можам пашыць для насельніцтва. Яны ж ідуць шалікамі ахутваюцца (правільна робяць), але няўжо мы маску не можам пашыць? — запытаў кіраўнік дзяржавы. — Казаць, што ў нас сёння дзесьці дэфіцыт гэтага, недапушчальна. Таму, калі ёсць гэтыя праблемы, вертыкаль улады на чале з прэм'ер-міністрам павінны іх да панядзелка вырашыць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031