Знайсці
07.04.2020 / 13:1014РусŁacБел

Лукашэнка пра каранавірус: «Хварэць мы будзем. Толькі пажадана, каб не было лавінападобнага скачка»

Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў, заслухоўваючы даклад аб гатоўнасці сістэмы аховы здароўя процідзейнічаць пагрозам распаўсюджвання каранавіруса, піша БелТА.

«Мы павінны змагацца за кожнага чалавека, асабліва калі гаворка ідзе пра старых. І калі мы хочам, каб потым нашы дзеці нас абаранялі і змагаліся за наша жыццё, мы павінны змагацца за жыццё кожнага старога, бо, на жаль, гэты вірус б'е перш за ўсё па старых і па тых, хто слаба абаронены імуннай сістэмай», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што захворванне каранавірусам у краіне не зніжаецца, але, з іншага боку, няма і лавінападобнага нарастання. «Хварэць мы будзем. Толькі пажадана, каб не было лавінападобнага скачка па захворванні, каб гэтая лінія прайшла як мага бліжэй да гарызанталі. Пакуль сістэма аховы здароўя з гэтым спраўляецца», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930