Знайсці
07.04.2020 / 12:3832РусŁacБел

Лукашэнка пра каранцін: Гэта мы можам арганізаваць на працягу сутак. А жэрці што будзем?

Аляксандр Лукашэнка, 7 красавіка 2020 года. Скрыншот з відэа

Сёння міжнародныя чыноўнікі самага высокага рангу загаварылі пра голад, які пагражае свету з-за пандэміі ў самай недалёкай перспектыве. Таму сельская гаспадарка — найважнейшы элемент, на які неабходна звярнуць увагу. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб пастаўках нафты ў Беларусь, піша Tut.by.

— Нафта нафтай, але яе на стол не падасі. Пытанне харчавання, як я ўжо сказаў, стаіць востра. Таму я патрабую ў самыя кароткія тэрміны завяршыць пасяўную кампанію. Увесь цыкл сельгасработ на працягу года ўзяць на вельмі жорсткі кантроль. Гэта тычыцца памочнікаў прэзідэнта і ўпаўнаважаных па абласцях. Гэта задача №1, і важнейшай за яе няма. Бо, як у нас тут кажуць вакол: каранцін, каменданцкая гадзіна і іншае. Слухайце, гэта прасцей за ўсё, гэта мы зробім на працягу сутак, але жэрці што будзем?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031