Знайсці
07.04.2020 / 11:052РусŁacБел

Каранавірус пацвердзілі ў супрацоўніцы мінскага Палаца моладзі, але каранціну не ўводзілі

У супрацоўніцы мінскага Палаца дзяцей і моладзі пацвердзілася каранавірусная інфекцыя, яе шпіталізавалі. Пра гэта «Радыё Свабода» сказала дырэктарка палаца Ганна Аверына.

«Яна ў лякарні, адчувае сябе нармальна, прайшло ўжо больш за два тыдні. Тыя, хто мусіў быць ізаляваны, тыя ізаляваныя», — сцвярджае Аверына.

Аднак палац не закрылі на каранцін, гурткі працягваюць працаваць.

«У мяне пэўныя ўстаноўкі, якія я выконваю, — расказала дырэктарка. — Жанчына не была ў прамым кантакце з дзецьмі. Да гэтага яна была на бальнічным.

Усе захады бяспекі, каб мае дзеці і супрацоўнікі былі здаровыя, прынялі, санстанцыя ўсё апрацавала. У мяне ўсё пацвярджаецца фотаздымкамі. У нас дадатковая адукацыя і няма абавязалаўкі вадзіць дзяцей, гэта вырашаюць бацькі. Усё працуе ў штатным рэжыме».

Паводле дырэктаркі, цяпер дзеці амаль што не наведваюць гурткі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера