Знайсці
07.04.2020 / 10:594РусŁacБел

Данія прымусіла каранавірус адступіць, паступова змякчае каранцінныя абмежаванні

flickr.com

Прэм'ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксен у панядзелак абвясціла пра паступовае змякчэнне абмежавальных мер, уведзеных для стрымлівання пандэміі захворвання COVID-19, выкліканага каранавірусам SARS-CoV-2. Так, дзіцячыя сады і пачатковыя школы адновяць працу ўжо з 15 красавіка. Астатнія школьнікі змогуць вярнуцца ў класы з 10 мая, піша Deutsche Welle.

Эксперты ў галіне аховы здароўя лічаць падобны крок «разумным і апраўданым», адзначыла яна. Пры гэтым кіраўнік дацкага ўрада нагадала пра неабходныя меры засцярогі.

Аднак бары, рэстараны, дыскатэкі, цырульні, масажныя салоны і гандлёвыя цэнтры пакуль застануцца зачыненымі.

Акрамя таго, жыхарам Каралеўства па-ранейшаму забаронена збірацца групамі больш за 10 чалавек. «Паўсядзённае жыццё пакуль што не вернецца ў ранейшае рэчышча. Мы пражывем яшчэ многія месяцы з вялікім лікам абмежаванняў», — падкрэсліла Фрэдэрыксен, заклікаўшы суграмадзян прытрымлівацца іх.

Па афіцыйных звестках, у Даніі (уключаючы аўтаноміі — Фарэрскія выспы і Грэнландыю) да вечара 6 красавіка выяўлена больш за 4800 заражэнняў каранавірусам і 187 смерцяў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930