Знайсці
07.04.2020 / 10:42РусŁacБел

«Заставайцеся дома, не наведвайце бабуляў»: у Літве каранцін працягнуты да 27 красавіка

Delfi.lt

У Літве каранцін працягнуты на два тыдні да 27 красавіка. Пра гэта прэм'ер Саўлюс Сквярняліс напісаў у сваім фэйсбуку.

«Так, каранцін будзе працягнуты яшчэ на два тыдні. І я памятаю тое, што казаў учора: мы спадзяёмся, што пасля Вялікадня можна будзе пачаць думаць пра паслабленне каранцінных умоў. Перш за ўсё, калі гаворка ідзе пра малы бізнэс», — напісаў Сквярняліс.

Ён дадаў, што пры ўмове, што ўсім удасца правільна «перажыць» велікодныя выхадныя. «Таму яшчэ раз прашу адказнага стаўлення да сябе і іншых.

Заставайся дома. Не наведвайце бабуляў і дзядуляў, бацькоў, сваякоў, якія жывуць у іншых гарадах. Прытрымлівайцеся каранцінных умоў, гэта вельмі важна».

Па стане на раніцу 7 красавіка ў Літве выяўлена 880 выпадкаў, 15 чалавек памерлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930