Знайсці
07.04.2020 / 09:366РусŁacБел

Золатавалютныя рэзервы знізіліся за сакавік на 1 мільярд даляраў

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 красавіка склалі 7 786,5 млн. даляраў ЗША (у эквіваленце). За сакавік ЗВР знізіліся на 1 млрд 18,4 млн. даляраў (11,6%) пасля зніжэння ў лютым на 438,2 млн. даляраў (на 4,7%), паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Зніжэнне абумоўлена продажам Нацбанкам замежнай валюты на біржы, а таксама планавым пагашэннем урадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму 226,5 млн. даляраў.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у сакавіку спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, а таксама паступленне сродкаў ад продажу аблігацый Міністэрства фінансаў, намінiраваных у замежнай валюце.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за 7,3 млрд. даляраў.

У снежні 2019 года ЗВР складалі 9,4 млрд даляраў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера