Даслаць навіну
Знайсці
06.04.2020 / 17:01 11

«Такое нельга рэкамендаваць»: міністр здароўя Расіі паспрачаўся з Лукашэнкам пра карысць гарэлкі пры каранавірусе

Павялічыць

Тытунь і алкаголь не дапамагаюць знізіць рызыку захворвання, выкліканага новай каранавіруснай інфекцыяй, заявіў міністр аховы здароўя Міхаіл Мурашка, паведамляе Interfax.

«Гэта не так», — сказаў Мурашка ў эфіры «Першага канала» ў інтэрв'ю журналісту Уладзіміру Познеру, каментуючы чуткі, што нібыта моцны алкаголь і тытунь «забіваюць гэты каранавірус».

«Прычым па алкаголю — тут я проста прасіў бы нават, звяртаючыся да грамадзянаў нашай краіны, гэта і ў папярэднія перыяды ўздыму захворвання было: спроба лячыць гэта ўсё алкаголем, зацягванне мер медыцынскіх адназначна прыводзіць да больш горшай сітуацыі, пацыент паступае, калі ўжо выратаваць нельга», — адзначыў міністр.

Ён таксама не пагадзіўся з рэкамендацыяй Аляксандра Лукашэнкі, які, па паведамленнях СМІ, параіў есці тлустую ежу і выпіць чарку гарэлкі.

«У мяне ёсць карані з Беларусі, я, мабыць, магу паспрачацца ў гэтай сітуацыі. Мне здаецца, гэта нельга рэкамендаваць», — сказаў расійскі міністр аховы здароўя.

Раней Аляксандр Лукашэнка «прапісаў» беларусам ад каранавіруса гарэлку, лазню і цяжкую працу. «Часцей мыйце рукі, своечасова снедайце, абедайце і вячэрайце. Я чалавек непітушчы, але ў апошні час жартам кажу, што гарэлкай трэба не толькі рукі мыць, але і, напэўна, у дзень 40-50 грам у пераліку на чысты спірт, травіць гэты вірус. Але не на працы», — сказаў Лукашэнка 17 сакавіка.

6
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / адказаць
06.04.2020 / 19:26
  Я же говорил о том . что скоро   Медработники - Перестанут МОЛЧАТЬ !!! .     Медики - народ Организованный . и никакими *Указивками * вы Медиков не Задушите ... Знаете - почему ? Я  вам отвечу  .  Потому что Вы те кто пытаетесь *Замолчмть и Засекретить* -- придёте лечиться именно к Ним !!!.. 
2
M.O. / адказаць
06.04.2020 / 21:45
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ), раю вам падвучыць замежныя мовы, і высветліцца, што шмат дзе нешта недаговорваюць, забываюць, блытаюць і г.д. Тое ж інтэрв'ю нашага доктара ў Італіі, кажа, дактары хворыя на каранавірус, але працягваюць працу. У тым жа ЗША ёсць розныя штаты і розныя алгарытмы дзеянняў. А тое думаюць, што ўсё паўсюль добра, акрамя Беларусі. І я не за АГЛ, а за аб'ектыўнасць.
0
Аверьян / адказаць
06.04.2020 / 22:09
Дык гарэлка дапамагае толькі калі маслам заесьці адразу! Ну і каля кастра пад дымам паседзіць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30