Знайсці
06.04.2020 / 15:421РусŁacБел

Мінгарвыканкам: Запасаў прадуктаў у рознічнай сетцы і на складах дастаткова

Таварныя запасы, перш за ўсё прадукты харчавання, у тым ліку імпартныя, ёсць у рознічным гандлі Мінска і на складах у дастатковай колькасці, паведаміла БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емяльянава.

Упраўленне штодзень адсочвае паўнату прадстаўленага асартыменту і запасы тавараў у сталічным гандлі.

«Сітуацыя з таварным забеспячэннем насельніцтва Мінска ў рознічнай гандлёвай сетцы стабільная. Тым больш што і пакупнікоў стала менш, часткова людзі перайшлі на дастаўку на дом. Попыт на прадукты харчавання ўмераны і цалкам задавальняецца, — запэўніла Ніна Емяльянава. — Да гэтага часу мы маем шырокі асартымент прадукцыі. Па шэрагу тавараў, такіх як мяса, сыр, масла, малако, хлеб, яйкі, забяспечыць патрэбу ў поўным аб'ёме атрымліваецца за кошт прадукцыі айчыннай вытворчасці».

Таксама ў гандлю і аптовых прадстаўнікоў, буйных імпарцёраў збіраецца інфармацыя пра наяўнасць тавараў крытычнага імпарту, такіх як грэчка, рыс, імпартны алей (па іх некаторы час таму назіраўся павышаны попыт). «Запасы па гэтых відах прадукцыі ў рознічным гандлі і на складах ёсць», — дадала Ніна Емельянава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930