Знайсці
06.04.2020 / 12:371РусŁacБел

Мінадукацыі раіць школьнікам на канікулах абмежаваць кантакты

Фота Надзеі Бужан

Міністэрства адукацыі рэкамендуе школьнікам на канікулах абмежаваць кантакты і заняцца самаадукацыяй, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар ведамства Людміла Высоцкая.

«З працягам на тыдзень школьных канікул ва ўстановах адукацыі працягнуць працу школьныя лагеры, дзе з навучэнцамі будуць займацца педагогі. Натуральна, лагеры арганізаваны з захаваннем усіх неабходных мер бяспекі, — сказала Людміла Высоцкая. — Калі ж дзеці на канікулах засталіся дома, то неабходна выконваць меры бяспекі, уключаючы элементарныя гігіенічныя нормы, абмежаванні ў перамяшчэнні і кантактах. Акрамя таго, рэкамендуем школьнікам заняцца самаадукацыяй з выкарыстаннем як вучэбных дапаможнікаў, так і інтэрнэт-носьбітаў».

Як паведамлялася, тэрміны вясновых канікул працягнуты на 6 дзён — з 6 па 11 красавіка ўключна. Адукацыйны працэс у чацвёртай чвэрці будзе доўжыцца з 13 красавіка па 30 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930