Знайсці
06.04.2020 / 12:271РусŁacБел

Пад Чашнікамі школьнікі 2-га і 3-га класаў спалілі стайню

Стайня згарэла ў вёсцы Капцевічы каля Чашнікаў 5 красавіка, у пажары міліцыя абвінавачвае мясцовых школьнікаў — вучняў пачатковых класаў, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.

Калгасны вартаўнік заўважыў мясцовых дзетак — вучняў другога і трэцяга класа. У дзяцей канікулы, і яны ўтрох гулялі па вёсцы. Калі школьнікі пайшлі на ферму, вартаўнік іх прагнаў.

Аднак, абышоўшы будынак з другога боку, яны забраліся ў стайню праз акно. Надвор'е стаяла ветранае, таму хлапчукі, як яны распавялі міліцыянтам, вырашылі пагрэцца. У аднаго са школьнікаў знайшліся запалкі, і дзеці падпалілі салому. Абагрэўшыся, хлопцы затапталі вогнішча і пайшлі дадому.

Ужо падыходзячы да дамоў, яны заўважылі, што ад будынка стайні валіць дым. Калі на выручку падаспелі пажарныя, дах будынка гарэў адкрытым полымем.

У выніку пажару ў будынку стайні знішчаны дах, загоны, закураны сцены. Коні не пацярпелі, іх ужо выгналі ў поле. Ацалелі і суседнія пабудовы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера