Знайсці
06.04.2020 / 08:528РусŁacБел

Ва Украіне ўводзяць масачны рэжым, перасоўванне толькі парамі, забарона на наведванне дзіцячых пляцовак

РБК — Украіна

З панядзелка ва Украіне сталі істотна больш жорсткімі абмежаванні каранціну з-за каранавіруса. На вуліцу нельга выходзіць без дакументаў, а ў грамадскіх месцах уведзены «масачны рэжым», піша РБК-Украіна.

Шэраг дадатковых абмежаванняў будуць дзейнічаць ва Украіне з 6 красавіка і да заканчэння каранціну.

Асноўныя забароны:

— знаходжанне ў грамадскіх месцах без сродкаў індывідуальнай абароны (маска, рэспіратар, у тым ліку вырабленыя самастойна);

— перасоўванне па вуліцы групай больш за 2-х чалавек, за выключэннем суправаджэння дзяцей альбо службовай неабходнасці;

— асобам да 14 гадоў забаронена знаходзіцца ў грамадскіх месцах без суправаджэння бацькоў, апекуноў або паўналетніх сваякоў;

— знаходжанне на вуліцы без дакументаў;

— наведванне спартыўных і дзіцячых пляцовак;

— наведванне паркаў, сквераў, зон адпачынку, лесапаркавых, прыбярэжных зон, за выключэннем неабходнасці выгулу хатніх жывёл адным чалавекам;

— наведванне ўстаноў паліятыўнай дапамогі, органаў сацыяльнай абароны насельніцтва;

— наведванне навучальных устаноў;

— правядзенне любых масавых мерапрыемстваў (культурных, спартыўных, рэлігійных, грамадскіх), за выключэннем мерапрыемстваў для забеспячэння работы органаў улады.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930