Знайсці
06.04.2020 / 08:358РусŁacБел

У Расіі пачынаюць масавае бескантактавае тэставанне на каранавірус у хатніх умовах

У Расіі пачнуць выяўляць каранавірус на ранніх стадыях з дапамогай высокадчувальнай тэст-сістэмы, распрацаванай навукоўцамі Цэнтральнага НДІ эпідэміялогіі, піша ТАСС.

Цэнтр малекулярнай дыягностыкі Расспажыўнагляду (CMD) з 6 красавіка пачне масавы скрынінг усіх жадаючых праверыцца на COVID-19. Тэст дазваляе выявіць інфекцыю на ранніх стадыях захворвання, а таксама выявіць каранавірус у людзей з нявыражанымі прыкметамі.

Працэдура адбываецца дома практычна бескантактавым спосабам, каб не парушаць рэжым самаізаляцыі грамадзян. Спецыяліст выязной службы Цэнтра малекулярнай дыягностыкі прывозіць дыягнастычны набор заказчыку, інструктуе, як узяць мазок, а затым забірае біяматэрыял. Вынік дасылаюць на працягу двух дзён на электронную пошту.

«У клінічных выпрабаваннях тэст паказаў высокую адчувальнасць і спецыфічнасць, г.зн. магчымасць атрымаць ілжэадмоўны і ілжэстаноўчы вынік выключаная», — удакладняе Расспажыўнагляд.

Таксама паведамляецца, што тэставанне будзе праводзіцца на камерцыйнай аснове для жыхароў Масквы і Маскоўскай вобласці. «Вядзецца праца па пашырэнні сеткі і ахопу ўсіх рэгіёнаў», — тлумачыць ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930