Знайсці
06.04.2020 / 07:3019РусŁacБел

У Расіі заявілі пра канец «сытых часоў» у эканоміцы

Для расійскай эканомікі ў сувязі з пандэміяй каранавіруса надыходзіць этап новай рэальнасці. Пра гэта заявіў кіраўнік Мінфіна РФ Антон Сілуанаў на тэлеканале «Расія 1», піша rbc.ru.

«Сытыя часы мінулі, цяпер прыходзіцца больш эфектыўна распараджацца тымі рэсурсамі, якія ёсць у дзяржаве», — сказаў ён. Па словах Сілуанава, сітуацыя з каранавірусам паўплывала не толькі на нафтавую галіну, але і на шэраг іншых.

Тым не менш, заявіў Сілуанаў, Расія гатовая да гэтага. Ён паведаміў, што золатавалютных рэзерваў і рэзерваў урада хопіць, каб адрэагаваць на змены ў эканоміцы. Пры гэтым кіраўнік Мінфіна РФ адзначыў, што даходная база бюджэту можа зменшыцца.

Золатавалютныя рэзервы Цэнтрабанка РФ за тыдзень, што завяршыўся 20 сакавіка, упалі на рэкордныя 5,1%, ці амаль на $30 млрд (да $551,2 млрд). Паводле звестак рэгулятара, рэзервы зменшыліся «пад пераважным уздзеяннем адмоўнай валютнай і рынкавай пераацэнкі».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930