Знайсці
05.04.2020 / 22:075РусŁacБел

Кіраўнік урада Ірландыі на перыяд каранавіруса будзе працаваць па сумяшчальніцтве доктарам

irishtimes.com

Кіраўнік урада Ірландыі Леа Варадкар, які мае базавую медыцынскую адукацыю, вырашыў працаваць раз у тыдзень доктарам, каб дапамагчы Нацыянальнай санітарнай службе (HSE) ва ўмовах пандэміі каранавіруса. Пра гэта паведаміла ў нядзелю на сваім сайце газета The Irish Times са спасылкай на ўласныя неназваныя крыніцы.

У канцы сакавіка HSE аб'явіла кампанію па наборы людзей, якія маюць медыцынскую кваліфікацыю, каб забяспечыць кадравыя рэзервы ва ўмовах эпідэміі каранавіруса. Да цяперашняга моманту атрымана 50 тыс. заявак, удакладніла выданне, паведаміўшы, што Леа Варадкар таксама быў адноўлены па яго просьбе ў нацыянальным рэестры медработнікаў. «Прэм'ер будзе займацца медыцынскай практыкай раз у тыдзень у адпаведнасці з наяўнай кваліфікацыяй», — гаворыцца ў публікацыі.

Сваё базавую адукацыю будучы прэм'ер Ірландыі атрымаў на медыцынскім факультэце дублінскага Трыніці каледжа. Дыплом доктара агульнай практыкі (тэрапеўта) быў выдадзены яму ў 2010 годзе, а праз тры гады ён быў выключаны з медычнага рэестра ў сувязі са зменай дзейнасці і пачаткам палітычнай кар'еры.

Выданне нагадала, што Варадкар паходзіць з сям'і медыкаў. Яго бацька — доктар-тэрапеўт, а маці — медсястра. Дзве яго сястры, а таксама іх мужы, таксама працуюць у медыцыне.

Першы выпадак заражэння каранавірусам новага віду быў выяўлены ў Ірландыі 29 лютага, а першая смерць зафіксавана 11 сакавіка. За мінулую нядзелю было зафіксавана 390 новых выпадкаў заражэння і 21 лятальны вынік. Такім чынам, агульная колькасць захварэлых на тэрыторыі Ірландыі дасягнула адзнакі 4 994, а колькасць смерцяў — 158.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930