Знайсці
05.04.2020 / 21:0923РусŁacБел

У Кіеве мітрапаліт, які заклікаў людзей не баяцца інфекцыі і хадзіць у храмы, захварэў на каранавірус

Дактары дыягнаставалі COVID-19 у намесніка Кіева-Пячэрскай лаўры мітрапаліта Паўла (Лебедзя). Пра гэта 5 красавіка паведаміў царкоўны партал «Рэлігійная праўда» са спасылкай на свае крыніцы ў асяроддзі мітрапаліта, піша Радыё Свабода.

Паводле крыніц выданьня, тры дні таму мітрапаліту стала горш, ён здаў аналізы і ў яго дыягнаставалі каранавірус.

Раней, 4 красавіка, на сайце Кіева-Пячэрскай лаўры зьявілася інфармацыя аб тым, што ўсе набажэнствы будуць адбывацца ў закрытым рэжыме, бяз допуску вернікаў. Таксама на сайце манастыра апублікавалі паведамленьне аб правядзеньні тэстаў на каранавірус сярод манахаў. Удакладняецца, што аналізы здаў і мітрапаліт Павел, а ўсе памяшканьні манастыра апрацавалі дэзінфікуючымі растворамі.

За дзень да гэтага, 3 красавіка, рэлігійны партал Кредо. ру са спасылкай на ўласнага карэспандэнта паведаміў, што на тэрыторыі лаўры выяўленая ўспышка інфэкцыі, каля 10 манахаў знаходзяцца ў лязарэце, а траіх манахаў шпіталізавалі ў Аляксандраўскую бальніцу Кіева з сымптомамі пнэўманіі і падазрэньнем на каранавірус.

Некалькі тыдняў таму на ютуб-канале Кіева-Пячэрскай лаўры быў апублікаваны відэазварот мітрапаліта Паўла.

«Нічога ня бойцеся… маліцеся, пасьціце, хадзіце ў храм, прычашчайцеся і прычашчайце маленькіх дзяцей. Не глядзіце, старэйшае пакаленьне, малодшае пакаленьне — усе спяшайцеся ў храм!» — заклікаў Павел вернікаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера