Знайсці
06.04.2020 / 00:1558РусŁacБел

Меркаванне: чаму каранцін сёння можа даць адваротны эфект і што можа яго замяніць

Чаму ўводзіць каранцін на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на гэты момант шкодна, і калі яго ўводзіць? Свае прапановы даслаў у «Нашу Ніву» чытач з Мінска ВН.

Дадзена:

* Тэарэтычна COVID-19 перахварэюць мінімум усе, максімум усе, прычым некаторыя па некалькі разоў.

* Захворванне вялікай колькасці людзей адначасова прыводзіць сістэмы аховы здароўя да перагрузкі.

* Перагрузка сістэмы аховы здароўя прыводзіць да вялікай колькасці смерцяў.

Што ў нас ёсць:

* Краіна з насельніцтвам у 9,5 мільёна чалавек.

* Сталіца з насельніцтвам у 2 мільёны чалавек, у якую ўся астатняя краіна да пандэміі ехала.

* Ачагі ў сталіцы і некаторых абласных цэнтрах, адзінкавыя выпадкі ў вёсцы.

Разгледзім сталіцу

Пры аб'яўленні каранціну прыкладна чвэрць насельніцтва сталіцы проста з яе з'едзе.

* З'едуць маладыя прыезджыя, якія здымалі кватэру і працавалі — часцяком на невысокаапплатнай і кантактнай працы (прадаўцы, менеджары, аператары кол-цэнтраў, афіцыянты). Такія людзі, фактычна, страцяць працу. Усе гэтыя людзі патэнцыйныя ціхія носьбіты віруса. Паедуць у родныя сёлы (дзе шмат старых), аграгарадкі, і маленькія гарады. Часцяком гэтыя сёлы і гарады не маюць інфекцыйных аддзяленняў бальніц — значыць людзей прыйдзецца дастаўляць у сталіцу, буйныя гарады.

Акрамя гэтага, колькасць кантактаў такіх людзей пры вяртанні можа як пераўзыходзіць звычайную паўсядзённую для іх, што яшчэ больш пагоршыць сітуацыю (О, Колька з Мінска прыехаў, давай вып'ем, успомнім маладосць), так і наадварот. Акрамя гэтага, магчыма пагаршэнне крымінагеннай абстаноўкі як у адносінах да такіх прыезджых (чаго ты сюды заразны прыехаў), так і з боку такіх прыезджых (з-за алкаголю).

* Даволі забяспечаныя людзі, якія маюць загарадныя дамы, лецішчы, што дазваляюць знаходзіцца на іх цэлы год, каб адпачыць ад усяго гэтага. Часцяком такія людзі таксама актыўныя і кантактныя ў звычайным жыцці і могуць быць незаўважнымі разносчыкамі віруса. Пры пагаршэнні самаадчуваення могуць самі саманадзейна паехаць у лякарню, чым могуць выклікаць ДТЗ.

Усяго прыкладна 500 тысяч насельніцтва пачне разносіць вірус па ўсёй краіне, за адзін раз, тады як цяпер ён лакалізаваны ў абласных цэнтрах і сталіцы. Што прывядзе да аднамомантавага ўсплёску па ўсёй краіне. І тут ужо банальна не будзе хапаць машын хуткіх, якія будуць вывозіць адусюль людзей, якім стане значна горш. Акрамя гэтага існуе верагоднасць заражэння замкнёных прастор людзей, якія працуюць у с/г.

А нават калі хуткіх хопіць, выбухны рост захворвання ўсё роўна дасць рост смерцяў.

Сцэнар сталіцы можна ўжыць і да абласных цэнтраў з каэфіцыентам у долю насельніцтва ў адносінах да сталіцы.

Што рабіць у дадзенай сітуацыі:

* Калі ў вас ёсць магчымасць працаваць з хаты — працуйце з хаты.

* Выконвайце правілы гігіены.

* Калі ёсць магчымасць, дапамагайце рублём або валанцёрствам у twiby, і на краўдфандынгавых пляцоўках.

* Маладыя прыезджыя ў сталіцу людзі, паспрабуйце не наведваць сваіх састарэлых родных у рэгіёнах.

* Своечасова звяртайцеся да доктара.

Што рабіць уладам:

* Працягваць палітыку ізаляцыі кантактаў і астатнія мерапрыемствы.

* Перыядычна інфармаваць насельніцтва праўдзівай інфармацыяй, а не злівамі ў тэлеграм-каналах.

* Уводзіць лакальныя каранцінныя мерапрыемствы пры неабходнасці.

* Дапамагчы бізнэсу — калі людзі страцяць працу — яны хутчэй разнясуць заразу.

Даслаў чытач ВН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930