Знайсці
05.04.2020 / 12:411РусŁacБел

Адмяняюцца цягнікі Мінск — Масква і Брэст — Санкт-Пецярбург

Курсіраванне цягнікоў №2/1 Мінск — Масква і №52/51 Брэст/Мінск — Санкт-Пецярбург адмяняецца з 5 красавіка, паведамляе Белчыгунка.

«У сувязі з паведамленнем ААТ «РЖД» на падставе рашэння Расспажыўнагляду часова адмяняецца курсіраванне цягнікоў №2/1 Мінск — Масква адпраўленнем з Мінска з 5 красавіка, з Масквы з 6 красавіка, а таксама №52/51 Брэст / Мінск — Санкт-Пецярбург (з Брэста — з 5 красавіка, з Санкт-Пецярбурга — з 6 красавіка). Звяртаем увагу пасажыраў, што 5 красавіка цягнік №52 пройдзе па маршруце Брэст—Віцебск», — сказалі ў БЧ.

Грошы можна вярнуць.

БЧ просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі. Аб аднаўленні міжнароднага пасажырскага чыгуначнага злучэння будзе абвешчана дадаткова.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера