Знайсці
05.04.2020 / 12:201РусŁacБел

Парушальнікаў самаізаляцыі ў Беларусі могуць прымусова шпіталізаваць

Зацверджаны парадак узаемадзеяння органаў дзяржкіравання па забеспячэнні самаізаляцыі, паведамляе БелТА.

Паводле інструкцыі, МУС штодня фарміруе спісы асоб, якія заехалі за папярэднія суткі на тэрыторыю краіны праз міжнародныя пункты пропуску праз дзяржмяжу Беларусі, а затым да 11.00 накіроўвае звесткі аб месцы іх жыхарства або знаходжання пры дапамозе сістэмы міжведамаснага электроннага дакументаабароту дзяржорганаў у Міністэрства аховы здароўя.

Міністэрству аховы здароўя неабходна штодня да 12.00 прадастаўляць вышэйпаказаныя звесткі ў галоўныя ўпраўленні па ахове здароўя абласных выканаўчых камітэтаў і камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама, гарадскія, раённыя, занальныя і раённыя ў гарадах цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Тэрытарыяльныя цэнтры гігіены і эпідэміялогіі будуць ацэньваць выкананне патрабаванняў аб знаходжанні ў самаізаляцыі ў хатніх умовах. Для гэтага прадугледжана наведванне грамадзян па месцы iх жыхарства або знаходжання без уваходу ў жылое памяшканне і непасрэднага кантакту шляхам іх вуснага апытання або іншым спосабам. Абагульненая інфармацыя аб выніках наведвання накіроўваецца ў адпаведныя мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

У выпадку адсутнасці чалавека па месцы жыхарства або знаходжання тэрытарыяльным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, іншым дзяржарганізацыям аховы здароўя, тэрытарыяльным органам унутраных спраў неабходна прыняць меры па ўдакладненні яго знаходжання і прычын невыканання самаізаляцыі. Таксама на працягу аднаго працоўнага дня разглядаецца пытанне аб магчымасці прымянення спецыяльных мер па аказанні медыцынскай дапамогі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера