Знайсці
05.04.2020 / 09:1210РусŁacБел

Галоўны трэнер БАТЭ пра сітуацыю з чэмпіянатам: Няма нічога даражэйшага за чалавечае жыццё

fcbate.by

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі пасля ўчорашняга матча з «Рухам» (1:0) падзяліўся меркаваннем пра тое, ці варта прыпыняць чэмпіянат з-за каранавіруса, паведамляе pressball.by.

— 300 чалавек на матчы дома. Для каго гуляць? Можа, варта прыпыніць чэмпіянат?

— Мы гулялі і для кожнага з тых, хто назіраў за матчам з боку. Мая пазыцыя?.. Нічога няма даражэйшага за чалавечае здароўе і жыццё. Калі ёсць пагроза, трэба рэагаваць. Але мы людзі ў некаторым родзе паднявольныя і не можам проста адмовіцца выходзіць на поле. Самы вялікі груз адказнасці нясуць медыкі, ім вялікі рэспект. Не заўсёды гэта прыводзіць да шчаслівага выніку. Нам застаецца толькі гуляць і прыносіць станоўчыя эмоцыі.

— Ці напружвае невыразная сітуацыя з еўракубкамі? Яны ж крыніца фінансаў…

— Застаецца толькі сачыць і рэагаваць на падзеі. Усё ў роўных умовах. Таму скардзіцца не зусім правільна, — сказаў Альшэўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930