Даслаць навіну
Знайсці
04.04.2020 / 19:03 20

«А як можна жыць са 135 кг вагі?» Сын памерлага пенсіянера адказаў уладам на гэтую фразу

2 красавіка ў Віцебску пасля пяці дзён у рэанімацыі памёр ваенны пенсіянер Уладзімір Сідараў, два месяцы таму яму споўнілася 70. Асноўнай прычынай смерці, паводле пасведчання, стаў каранавірус. Сын, убачыўшы, як смерць бацькі пракаментавалі губернатар вобласці і Лукашэнка, папрасіў Tut.by апублікаваць яго адказ.

Нагадаем, у сярэдзіне сакавіка мужчына праходзіў лячэнне ў аддзяленні хірургіі, адкуль яго з тэмпературай выпісалі дадому — далячыць грып. Неўзабаве яго прывезлі ў тую ж бальніцу на хуткай з двухбаковай пнеўманіяй, тэст на COVID-19 быў станоўчым. Жонка памерлага, дачка і яе сям'я знаходзяцца пад наглядам лекараў (у жонкі таксама пнеўманія і каранавірус).

Вось як смерць ваеннага пенсіянера Сідарава 2 красавіка пракаментаваў Лукашэнка:

— Шарснёў [губернатар Віцебскай вобласці] учора мне далажыў, апошні выпадак у яго быў. Пытаюся: «Ну чаму гэты ў цябе памёр?» А ён кажа: «Аляксандр Рыгоравіч, а як можна жыць са 135 кг вагі?» Сэрца амаль не працуе, гэта не працуе, гэта баліць, тое баліць, букет хвароб. І вірус атакуе слабых, у якіх няма імунітэту, ну і яму за 70 гадоў было.

Андрэй, сын Уладзіміра Сяргеевіча, вырашыў адказаць уладам:

— Сцісла, кім быў мой бацька, — піша Андрэй Сідараў, сын памерлага. — Уладзімір Сяргеевіч нарадзіўся 4 лютага 1950 года ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Яму было «за 70». Яго бацькі — франтавік з кулявым раненнем у грудзі пражыў «за 70», і мая бабуля, таксама са статусам «удзельнік баявых дзеянняў», пражыла даўжэй. Бацька, адвучыўшыся пасля школы ў Чарнаморскім вышэйшым ваенна-марскім вучылішчы, служыў на Паўночным флоце, быў камандзірам карабля з ядзернай зброяй на борце. У 90-х у сілу вядомых прычын дэмабілізаваўся ў тады ўжо Рэспубліку Беларусь, у Віцебскую вобласць, дзе працаваў да выхаду на пенсію. На пенсіі, як і большасць пенсіянераў, займаўся агародніцтвам на дачы, добра гуляў у шахматы, выхоўваў унукаў, любіў аўтамабілі, рэгулярна хадзіў у басейн і быў таварыскім чалавекам. Да канца сваіх дзён прымаў віншаванні і падзякі з усіх краін былога СССР ад сотняў матросаў, мічманаў, афіцэраў, якія служылі пад яго камандаваннем, і іх бацькоў. Шчыра ваш, сын Бацькі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Адар'я Гуштын, Tut.by

2
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / адказаць
05.04.2020 / 11:32
 Вот она - Благодарность  Пересидента . за службу отечеству !
1
litwin / адказаць
05.04.2020 / 14:21
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ),


якому совку ягі здох 30 рокаў таму?

Вот она - Благодарность Пересидента . за службу отечеству ! https://nn.by/?c=ar&i=249334

2
Ляксандра / адказаць
05.04.2020 / 17:32
 Qwi,Я вообще не понял,чего сей субъект на форуме взбеленился?С просонья или с похмелья?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31