Знайсці
04.04.2020 / 18:1420РусŁacБел

Галоўнага рэдактара Ej.by Сяргея Сацука выпусцілі з ізалятара

Са следчага ізалятара 4 красавіка быў вызвалены галоўны рэдактар Ej.by Сяргей Сацук. Яму па-ранейшаму інкрымінуюць атрыманне хабару.

Сацук распавёў «Нашай Ніве» пра затрыманне.

«Калі мяне затрымалі тады, 25 сакавіка, я ўвогуле спачатку не зразумеў, што адбываецца. Проста падыходзяць нейкія людзі, цягнуць за руку мяне кудысьці. Я падумаў спачатку, можа, закрануў нейкае аўто, пакуль паркаваўся? Але калі пачаў вырывацца, то яны паказалі мне «корачкі». Пасадзілі ў сваю машыну, павезлі. Пакуль ехаў у машыне, нічога не казалі», — згадвае Сацук. — 

Прывезлі ў ДФР. Там спыталі: «Разумееце за што вас затрымалі?» — «Не», — адказваю. Тлумачаць, маўляў, за тую гісторыю з хабарам.

Пасля я даў паказанні, мяне перавялі ў ізалятар. Машыну ў ізалятар я чакаў у Фрунзенскім РАУСе. Прыехала машына, мяне распранулі, сказалі прысесці, каб паглядзець, ці не схаваў што ў адным месцы. Пасля перавезлі ў СІЗА, там працэдуру паўтарылі. Аформілі, адвялі ў камеру. Перад камерай — зноў абшукалі».

На наступны дзень, кажа Сацук, яго павезлі да пракурора. Выбралі меру стрымання, адвезлі назад у СІЗА.

«Пасля мяне 10 дзён не дапытвалі. Проста сядзеў у адзіночнай камеры. Сядзеў адзін, бо была невялікая тэмпература, 37 з нечым, таму мяне змясцілі ў такі «каранцін», — кажа Сацук. — Сёння прыйшлі ўдзень, каля трэцяй гадзіны, завялі да следчага. Я сказаў, што даваць паказанні пагаджаюся. Следчы выслухаў, параіў мне, маўляў, трэба ўтрымлівацца пакуль што ад каментараў па справе, маўляў, дайце нам спакойна папрацаваць. Ну і адпусцілі.

Сам я лічу, што ўсё звязана з карупцыяй у Мінздароўя і маімі расследаваннямі.

Мне ж тады яшчэ пасля першай публікацыі званіў Малашка, сказаў: адзін артыкул сцярплю, пасля будуць прынятыя меры. Пасля наступных артыкулаў мне званіў міністр інфармацыі. Ну і затым усё ўсе ведаюць: сюжэт на БТ і гэтак далей.

Але чаму так доўга цягнулі, не затрымалі раней? Меркавалі, што я адумаюся. А я не стаў.

Праўда, матэрыялаў справы я не бачыў. Хто там, што там — не ведаю. Чым скончыцца таксама не ведаю. Не хачу ціснуць на следства, высоўваць версіі. Але думаю, што праўда ўсплыве. Віну я, натуральна, не прызнаў».

***

Нагадаем, супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта Дзяржкантролю затрымалі галоўнага рэдактара выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука 25 сакавіка з падазрэнні ў атрыманні хабару.

Да яго ў грамадскім месцы падышлі людзі, якія прадставіліся супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю, папрасілі прад'явіць дакументы і затым павезлі з сабой. Вечарам стала вядома, што Сяргей затрыманы.

27 сакавіка супрацоўнікаў «Ежедневника» дапыталі ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў КДК, Сяргея Сацука перавялі ў СІЗА №1.

31 сакавіка Камітэт дзяржкантролю ў дачыненні да Сяргея Сацука пачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 430 (Атрыманне хабару) КК. На думку следства, Сацук атрымаў у якасці хабару за напісанне артыкула «на канкурэнтаў» 5 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

Праца экскаватаршчыкам, злівы сілавікоў, кватэрнае пытанне. Пяць фактаў пра арыштаванага Сяргея Сацука

«Мяне заказалі, канкрэтна і сур'ёзна». Сяргей Сацук прасіў апублікаваць гэты тэкст, калі яго затрымаюць

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930