Знайсці
04.04.2020 / 16:3724РусŁacБел

Афіцыйная статыстыка: у Беларусі 440 выпадкаў каранавіруса. Рост на 25% за дзень

Міністэрства аховы здароўя апублікавала чарговую афіцыйную інфармацыю пра распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі COVID-19.

Фота Надзеі Бужан

Такім чынам, па стане на 4 красавіка (звычайна ўказваюцца звесткі на 8:00) было зафіксавана 440 выпадкаў.

  • На лячэнні знаходзяцца 394 чалавекі.
  • Выздаравеў 41 чалавек.
  • Памерлі 5 чалавек.

Учора Мінздароўя давала лічбу 351, заўчора — 300. Такім чынам, рост сёння склаў 25%, учора ён складаў 17%. Гэта прыкладна адпавядае тэмпу распаўсюджвання інфекцыі на гэтым этапе эпідэміі ў іншых краінах.

Разам з тым незразумелымі застаюцца некаторыя лічбы. Напрыклад, раней Мінздароўя паведамляла, што выздаравелі (адправіліся дахаты) і выбылі (адправіліся ў морг) 46 чалавек. З улікам чатырох смерцяў, афіцыйна прызнаных на той момант, атрымлівалася, што па стане на 2 красавіка выздаравелі 42 чалавекі. Аднак паводле новай інфармацыі выздаравеў 41 чалавек.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930