Знайсці
04.04.2020 / 15:19РусŁacБел

У Брэсце каранавірус знайшлі ў студэнткі з Віцебска

У Брэсцкай вобласці з'явіўся другі заражаны COVID-19. Пра дзяўчыну, што захварэла, Tut.by паведамілі чытачы.

Па словах чытачкі, каранавірус выявілі ў студэнткі з Віцебска, якая ляжала ў Цэнтральнай гарадской бальніцы Брэста.

— Яна прыехала дадому, трапіла ў шпіталь з падазрэннем на пнеўманію. Некалькі чалавек былі з ёй у палаце. Адна з яе суседак — супрацоўніца адной з медустаноў Брэста. Усіх ноччу перавезлі ў абласную «інфекцыёнку» [інфекцыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы]. Бацькоў дзяўчыны — таксама, — распавяла чытачка.

Дзяўчыне 20 гадоў, вучыцца ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Пасля пераходу ВНУ на дыстанцыйнае навучанне яна паехала ў Брэст. У тэлефоннай размове з Tut.by пацыентка пацвердзіла, што ў яе знайшлі каранавірус. Цяпер яна ў адзіночнай палаце інфекцыйнага аддзялення Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031