Даслаць навіну
Знайсці
04.04.2020 / 14:35 10

У Белавежскую пушчу вяртаюцца мядзведзі ВІДЭА

Пытанне аб усяленні мядзведзяў у Белавежскую пушчу было закранута яшчэ ў 2011 годзе пасля таго, як навукоўцы Германіі прапанавалі праект аднавіць папуляцыю бурага мядзведзя ў Белавежскай пушчы. Да гэтага праекта падключылася Нацыянальная Акадэмія навук. Але гэты праект не быў рэалізаваны.

Мядзведзя ў XVIII стагоддзі ў пушчанскіх лясах было дастаткова шмат, і яго ўзмоцнена знішчала лясная ахова на падставе таго, што ён небяспечны для ўсёй дзічыны і, у асаблівасці, зубра.

Інтэнсіўны пераслед драпежніка прывёў да таго, што ў 1846 годзе быў забіты апошні пушчанскі мядзведзь, які ў адно лета задраў пяць зуброў.

У ліпені 2003 года ў Белавежскай пушчы недалёка ад вёскі Клепачы Пружанскага раёна былі выяўлены сляды мядзведзя на аўсяным полі. Імаверна, драпежнік затрымаўся на некаторы час на шляхах сваёй міграцыі.

І вось зусім нядаўна ў Белавежскай пушчы зноў былі зарэгістраваныя сляды яго знаходжання на агароджанай тэрыторыі Шарашэўскай лесапаляўнічай гаспадаркі. Самога яго ніхто не бачыў. У канцы сакавіка гэтага года ў цэнтральнай частцы пушчы сляды мядзведзя, яго экскрэменты, а таксама яго драпіны на дрэве выяўленыя каля парэшткаў вельмі старой самкі лася. Пастаўленыя фотапасткі дазволілі ўбачыць вялізнага мядзведзя, які з асцярожнасцю падыходзіў да ахвяры. Так што бурыя мядзведзі самастойна пачынаюць засяляць Белавежскую пушчу.

У Беларусі мядзведзь не шматлікі від, таму занесены ў Чырвоную кнігу. Нягледзячы на ​​80-гадовую забарону палявання на мядзведзя, колькасць яго не вялікая — каля 80-100 асобін.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

npbp.by

1
Кругом работающие пенсионеры / адказаць
04.04.2020 / 20:41
Бывает. Все мы ошибаемся.
2
svjadomy / адказаць
04.04.2020 / 23:02
Почему он постоянно смотрит в камеру? Не зразумела! 
1
Tuteishi / адказаць
05.04.2020 / 00:35
svjadomy, тайная фотоловушка по нашему. Даже мядзьведзю зразумела, што гэта нейкая недарэснасьць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31