Знайсці
04.04.2020 / 14:238РусŁacБел

Па афіцыйных даных, за суткі новых выпадкаў COVID-19 і яго ахвяр у Віцебскай вобласці няма

За суткі ў Віцебскай вобласці няма новых выпадкаў COVID-19. Пра гэта па выніках сённяшняга пасяджэння абласнога штаба па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі паведамляюць «Віцьбічы».

Як праінфармаваў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Мікалай Каспіровіч, за суткі новых выпадкаў COVID-19 на тэрыторыі вобласці не ўстаноўлена. Ёсць папярэдне станоўчыя вынікі аналізаў, якія апрацоўваюцца і пераправяраюцца. Выпадкаў смерцяў ад інфекцыі таксама няма. Выпісаных пасля завяршэння лячэння ад пнеўманіі звычайнай этыялогіі (віруснай, бактэрыяльнай) — 75 чалавек.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930