Даслаць навіну
Знайсці
04.04.2020 / 10:52 17

25 дактароў запісалі ВІДЭАЗВАРОТ да беларусаў

25 беларускіх лекараў розных спэцыялізацый на ўласную ініцыятыву запісалі трохвілінны відэазварот да беларусаў. У ім яны распавялі, як паводзіць сябе ва ўмовах пандэміі каранавірусу, каб засьцерагчыся ад захворваньня самім і зьберагчы блізкіх, піша «Радыё Свабода».

Спэцыялісты прызнаюцца: іх палохае і насьцярожвае колькасьць фэйкаў, а таксама дурных і абсурдных парадаў, якія штодня публікуюць у сацсетках і перасылаюць адно аднаму ў мэсэнджэры абывацелі. Менавіта таму яны разам запісалі відэа з кампэтэнтнымі рэкамэндацыямі.

Відэазварот запісалі стаматоляг Максім Зайцаў з Салігорску, дэрмавенэроляг Алена Квітун зь Менску, доктарка УЗД Ірына Засенка з Аксакаўшчыны, пэдыятарка Сафія Собаль зь Менску, тэрапэўтка Анастасія Бандарэнка зь Менску, псіхатэрапэўт Сяргей Сакалаў зь Менску, анэстэзіёляг-рэаніматоляг Алеся Бхат зь Віцебску, анастэзіёляг-рэаманітоляг Васіль Захарэвіч зь Менску, эндакрыноляг Ала Астапчык зь Менску, рэнтгеноляг Ірына Ражко з Барысава, рэнтгеноляг Ірына Журава зь Менску, кардыёляг Ала Серабро зь Менску, анколяг Вера Грачанік зь Берасьця, эпідэміёляг Кацярына Сьцяпанава зь Берасьця, славацкая афтальмоляг Ірына Ахцеракава-Гермушка, гінеколяг Сьвятлана Крэер зь Менску, хірург Кацярына Мядзьведзева зь Менску, лекарка агульнай практыкі Марына Шаламіцкая зь Менску, анастэзіёляг-рэаманітоляг Ларыса Пушкарова зь Менску, лекар хуткай дапамогі Аляксандар Горбач з Баранавічаў, кардыёляг Вікторыя Ходкіна зь Менску, афтальмоляг Галіна Дашчынская зь Менску, судмэдэкспэртка Вольга Юдо зь Менску, пульманоляг Вольга Жарнасек з Прагі, анастэзіёляг-рэаманітоляг, галоўны лекар дзіцячага шпіталю Максім Ачарэтні зь Менску.

Як распавяла «Свабодзе» адна з ініцыятарак, пульманоляг Вольга Жарнасек з Чэхіі, гэтая ідэя зьявілся ў аўторак і была рэалізаваная літаральна за некалькі дзён:

— Нягледзячы на тое што я з 2011 году не жыву ў Беларусі, я сачу за падзеямі, якія там адбываюцца. У Беларусі ў мяне бацькі, сябры, калегі. Менавіта таму, калі я пачала назіраць за падзеямі вакол сытуацыі з каранавірусам, мне захацелася хоць трохі паўплываць на сытуацыю. Мае сябры і сваякі пісалі мне паведамленьні, што ўсе баяцца, панікуюць, ня ведаюць, што рабіць. Інтэрнэт перапаўняюць фэйкавыя навіны, а гэта спараджае паніку.

Менавіта таму ў гэтую цяжкую хвіліну захацелася зьвярнуцца да людзей і паспрабаваць патлумачыць, што адбываецца. Гэтая ідэя знайшла велізарны водгук сярод лекараў Беларусі, і ў выніку зьявіўся ролік за вельмі кароткі час — за 3 дні! Мы, лекары, зьвярнуліся да народу, каб даць адэкватную і аб’ектыўную інфармацыю. У відэа дадзеныя простыя рэкамэндацыі, як пазьбегнуць заражэньня і хто можа мець найбольшую рызыку захварэць. У цяперашні час нам вельмі патрэбна падтрымка людзей, каб выконваліся простыя правілы і рэкамэндацыі, якія агучаныя ў відэа. Дапамажыце нам, каб мы змаглі дапамагчы тым, каму мы патрэбныя!

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

9
Samurai / адказаць
04.04.2020 / 16:49
Кого они могут вылечить? Если видео не могут сделать нормально. Ни картинки, ни звука.
4
HENRIK KWINTA / адказаць
04.04.2020 / 18:56
Людзи усё разумеюць и сами, вы лепей калгаснаму ....  расталкуйце каб недавау бязмозглых "саветов" людзям- ципа водка,трактар,баня и супер "савет"-дыхаць дымам вогнишча.
4
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / адказаць
05.04.2020 / 10:47
 Я же говорил о том  что - скоро Медработники - перестанут Молчать !!!  Это - только Начало .. Скоро мы услышим - ВСЮ Правду !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30