Знайсці
04.04.2020 / 10:298РусŁacБел

Апублікаваная статыстыка тэстаў на каранавірус на душу насельніцтва. Беларусь 48-я з 207

Тэст на каранавірус бяруць з дапамогай доўгіх ватовых палачак. Фота t.me/karantin_minsk

У Беларусі, паводле апошняй інфармацыі, праведзена каля 32 000 тэстаў (дакладная лічба не называлася). 

Гэта 3386 на кожны мільён насельніцтва, што робіць нашу краіну 48-й з 207 у свеце па гэтым паказчыку.

Партал Worldometer апублікаваў звесткі пра колькасць тэстаў, праведзеных у розных краінах.

У Беларусі ў сакавіку тэсціравалі больш, чым у Брытаніі, Славаччыне і Польшчы (у апошняй — 1769 тэстаў на мільён, 60-я пазіцыя ў спісе), але менш, чым у Літве, Эстоніі, Латвіі, Германіі (у апошняй — 10962 тэсты на мільён, 18-я пазіцыя ў спісе). Колькасць праведзеных тэстаў на душу насельніцтва ў Расіі (44-я пазіцыя ў спісе) і Беларусі прыкладна аднолькавая.

У нашай краіне, згодна з афіцыйнай статыстыкай, было праведзена ў 30 разоў больш тэстаў на душу насельніцтва, чым ва Украіне, але ў 6 разоў менш, чым у Нарвегіі.

Чытайце таксама: У Мінску ад каранавіруса памёр 60-гадовы інжынер аднаго з сакрэтных прадпрыемстваў. У яго не было хранічных захворванняў

Праблема ў Беларусі была з хуткасцю правядзення даследаванняў, у выніку чаго пацыенты з каранавіруснымі пнеўманіямі зашмат часу праводзілі ў звычайных пульманалагічных аддзяленнях. Можна спадзявацца, што з адкрыццём новых лабараторый, пра што паведамлялася, аддзяляць людзей з COVID-19 ад іншых хворых будуць хутчэй.

Чытайце таксама: У Віцебску ад цяжкай пнеўманіі памерла 47-гадовая медсястра. Першая такая смерць медработніка

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930