Знайсці
03.04.2020 / 16:373РусŁacБел

На закупку касцюмаў і шчыткоў для дактароў. На дабрачынны рахунак паступіла амаль 3 мільёны рублёў

Сродкі, пераведзеныя бізнэсменамі, грамадскімі арганізацыямі і звычайнымі грамадзянамі на дабрачынны рахунак Міністэрства аховы здароўя, выкарыстоўваюць для набыцця ахоўных касцюмаў і шчыткоў для лекараў, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў ведамстве.

Фота Надзеі Бужан.

Так, па стане на 3 красавіка 08:30 на дабрачынным рахунку было 2 875 152 рублі і 28 258 еўра. Спецыяльная камісія Міністэрства аховы здароўя некалькі разоў збіралася ў жывым эфіры анлайн, каб прыняць рашэнне, на што будуць выдаткаваныя перададзеныя сродкі. Так, было закуплена 127 тысяч ахоўных касцюмаў і больш за 4 тысячы ахоўных шчыткоў для медыкаў, удакладніла намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан.

Акрамя фінансавай падтрымкі беларускія арганізацыі і кампаніі разгарнулі валанцёрскі рух па падтрымцы медыкаў. Так, у прыватнасці, гасцінічны бізнес Мінска прапанаваў урачам размяшчэнне ў гатэлях сталіцы бясплатна, аплачваць неабходна толькі камунальныя паслугі. Некаторыя арганізацыі грамадскага харчавання правялі акцыі па забеспячэнні медперсаналу гарачым харчаваннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930