Даслаць навіну
Знайсці
03.04.2020 / 16:40 26

У Віцебску ад цяжкай пнеўманіі памерла 47-гадовая медсястра. Першая такая смерць медработніка

У Віцебску 2 красавіка за суткі памерлі два чалавекі з пнеўманіяй.

Пра гэта на пасяджэнні абласнога штаба заявіў выканаўца абавязкаў начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мікалай Каспіровіч. Такую інфармацыя паведаміла дзяржаўная газета «Віцьбічы», але неўзабаве тэкст знік з сайта, застаўшыся толькі ў кэшы гугла (неўзабаве пасля нашай публікацыі тэкст вярнуўся на сайт — Рэд.

Паводле слоў чыноўніка, за суткі ў Віцебску выяўлены чатыры новыя выпадкі інфекцыі ў пацыентаў, якія ўжо былі на лячэнні. Два чалавекі памерлі.

Першы выпадак — жанчына, старэйшая за 70 гадоў з хранічнымі паталогіямі. Яе тэст на каранавірус яшчэ пераправяраюць.

Другі — медыцынская работніца, у якой была двухбаковая пнеўманія вірусна-бактэрыйнага генэзу. Пацверджаных вынікаў тэста на каранавірус таксама няма.

Як стала вядома «Нашай Ніве», гаворка ідзе пра старшую медсястру аднаго з аддзяленняў Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы №1, у гэты час перапрафіляванага пад работу з хворымі і падазраванымі на каранавірус.

Святлане К. было 47 гадоў. Звязацца са сваякамі пакуль не ўдалося.

Калегі жанчыны пацвярджаюць яе дыягназ — духбаковая полісегментарная пнеўманія.

Гэта першая такая смерць медработніка ў Беларусі. 

Чытайце таксама: «Мама вельмі любіла медыцыну і сваю справу». У Віцебску ад пнеўманіі памерла 47-гадовая медсястра

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

6
циник / адказаць
04.04.2020 / 00:24
M.O. / Адказаць
03.04.2020 / 20:14
циник, а з дзяцьмі як раз нічога не адбудзецца (не немаўлятамі), падаецца вы не разумееце ні сітуацыю..."

падаецца што гэта вы не разумецце сiтуацыю, альбо як раз добра яе разумецце, што як дзецi пазаражаюцца адно ад аднога то затым пазаражаюць дарослых.  канчатковая мэта у мазаiчнага рэжыма каб пазаражалiся усе? 
3
циник / адказаць
04.04.2020 / 00:33
M.O.,
гэта вас брыдка чытаць i вашага правадыра.
аб смерцi Дашкевiча: "ў Віцебску гэты акцёр памёр, і ў яго таксама быў да пнеўманіі і іншага яшчэ і гэты вірус. Ну мы ж прасілі — яму заўтра 80 гадоў будзе… — чаго ты ходзіш па гэтай вуліцы, а тым больш працуеш?
Жонка здаровая — яна ж з мужам жыла, — дачка здаровая. Таму што імунітэт моцны. А ён, небарака, не вытрымаў. Паступіў з цяжкай пнеўманіяй, на штучнай вентыляцыі лёгкіх ляжаў, ратавалі яго..."

але я ужо казау, што ён свой спектакль ужо сыграу, за яго  цяпер не прагаласуе нават малпа.
2
Ліцьвін металіст / адказаць
04.04.2020 / 09:59
Нн, можа пара падводзіць вынікі па колькасьці, каб людзі ведалі карціну.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30