Знайсці
03.04.2020 / 15:3442РусŁacБел

Лукашэнка з Шарстнёвым абмеркавалі памерлага ў Віцебску: «А як можна жыць? 135 кг вагі»

Змагацца з каранавірусам трэба кропкава, а не фронтам. Упэўненасць у гэтым выказаў Лукашэнка, адказваючы на ​​пытанні журналістаў у Смалявіцкім раёне, піша sb.by.

— У нас больш за трыста чалавек па ўсёй краіне (заражаных) — гэта мізэр. Мы іх лечым. 16 толькі знаходзяцца на ШВЛ, і то яны не праблемныя.

З губернатарам (Аляксандрам Турчыным, старшынёй Мінскага аблвыканкама) ехалі, у яго 54 чалавекі па ўсёй вобласці на лячэнні, ён ведае кожнага. У яго яны распісаны. Кожную раніцу ён дапытвае медыкаў: а што з гэтым, што з тым і гэтак далей.

Шарстнёў (Мікалай Шарстнёў, старшыня Віцебскага аблвыканкама) учора мне далажыў (апошні выпадак у яго быў). Я пытаюся: чаму памёр? «Аляксандр Рыгоравіч, а як можна жыць: 135 кілаграмаў вагой, сэрца амаль не працуе, цэлы букет хвароб». Вірус атакуе слабых, у якіх няма імунітэту. А яму за 70 гадоў. Таму трэба засцерагчы старых, што мы і робім. У аэрапортах, на межах маніторым сітуацыю. Нейкае падазрэнне, нават тэмпература ледзь павышана, адразу пачынаем правяраць. Тэст нармальны, звычайнае рэспіраторнае захворванне, падлячылі — едзь.

Чытайце таксама: «Не разумею, як яго маглі выпісаць з тэмпературай…» У Віцебску памёр 70-гадовы вайсковы пенсіянер з каранавірусам

Лукашэнка запэўніў, што ў краіне прымаюцца ўсе меры засцярогі:

— Самае галоўнае, каб маладыя, здаровыя людзі не паміралі. І я міністру аховы здароўя, дактарам кажу: ваша справа лячыць. Вы не павінны забываць, што акрамя гэтых вірусаў трэба лячыць анкалогію, сардэчна-сасудзістыя хваробы, простую пнеўманію. А так у нас нахіл, усе схаваліся за каранавірус.

Лукашэнка ўпэўнены, што баяцца трэба не столькі сімптомаў віруса, колькі выкліканага ім псіхозу ў глабальным маштабе:

— Кожны дзень на людзей абвальваецца гэты вал (негатыву). А ў каго дзеткі? Ты ж за іх перажываеш. Людзі з глузду з'язджаць пачалі. Я ўпэўнены, што суіцыдаў дадалося у свеце. Вось чаго трэба баяцца, гэта будуць наступствы гэтага псіхозу. Таму, людзі, вазьміцеся за галаву і супакойцеся. І рабіце ўсё для таго, каб даўжэй пражыць. Што трэба рабіць, мы ведаем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930