Знайсці
03.04.2020 / 15:071РусŁacБел

БАТЭ просіць дзяцей і пажылых не прыходзіць на футбольны матч 

Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе праводзіцца футбольны чэмпіянат. Сёння стартуюць матчы 3-га тура. У суботу на «Барысаў-Арэне» адбудзецца паядынак БАТЭ — «Рух».

На сайце БАТЭ апублікаваны зварот да заўзятараў з нагоды матча.

«Пераканаўча рэкамендуем ўстрымацца ад наведвання гэтай гульні дзяцей да 16 гадоў, пажылых людзей, а таксама ўсіх, хто мае павышаную тэмпературу, сімптомы прастуды і рэспіраторных захворванняў», — зазначаюць у клубе.

Тых, хто адважыцца прыйсці на стадыён, просяць няўхільна выконваць меры засцярогі:

— пазбягаць поціскаў рукі і трымаць дыстанцыю пры камунікацыі;

— рассаджвацца на трыбунах у шахматным парадку на адлегласці як мінімум за 1,5 м адно ад аднаго;

— як мага часцей мыць рукі мылам або спіртазмяшчальнымі сродкамі;

— па магчымасці насіць маскі;

— не чапаць рукамі вочы, нос і рот.

У прафілактычных мэтах на матчы не будуць працаваць фан-зона і кропкі грамадскага харчавання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера