Знайсці
03.04.2020 / 13:014РусŁacБел

Мінздароўя вызначыла правілы паводзінаў у самаізаляцыі для людзей, што прыбылі з-за мяжы

Фота Надзеі Бужан

Міністэрства аховы здароўя устанавіла правілы паводзінаў у самаізаляцыі людзей, якія прыбылі з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19. Гэта прадугледжана пастановай міністэрства №24 ад 31 сакавіка 2020 года, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, людзі, якія прыбылі з-за мяжы, не павінны пакідаць месца пражывання (знаходжання), у тым ліку наведваць месцы працы (вучобы), крамы, гандлёвыя цэнтры, аб'екты грамадскага харчавання, спартыўныя, выставачныя і канцэртныя залы, кінатэатры, вакзалы і іншыя месцы масавага знаходжання людзей, за выключэннем выпадкаў крайняй неабходнасці.

Для набыцця тавараў трэба карыстацца паслугамі інтэрнэт-крамаў. Пры гэтым варта выключыць непасрэдны кантакт з дастаўшчыкамі тавараў.

Указваецца на неабходнасць выконваць гігіенічныя мерапрыемствы: старанна мыць рукі з мылам не менш за 20 секунд альбо карыстацца антысептыкам для апрацоўкі рук, а аднаразовыя насавыя хусткі або сурвэткі ўтылізаваць у закрыты смеццевы кантэйнер або пластыкавы пакет.

Пры пагаршэнні стану здароўя (павышэнне тэмпературы цела да 37 градусаў і вышэй, кашаль, дыхавіца) трэба звярнуцца ў хуткую медыцынскую дапамогу, патэлефанаваўшы па тэлефоне 103 або адправіўшы SMS. Пры гэтым трэба паведаміць пра сваё знаходжанне ў краінах, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, і пра знаходжанне ў самаізаляцыі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера