Знайсці
03.04.2020 / 12:5712РусŁacБел

Лукашэнка пра масавыя мерапрыемствы: Забараняць — не наша канцэпцыя, але мы туды нікога не заганяем

У Беларусі масавыя мерапрыемствы не забараняюць, але і нікога туды не заганяюць. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам у час рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён, перадае БЕЛТА.

«Нікога не заганяюць. Проста прапануем: калі хочаце, калі ласка, паклічце. Не, значыць, не», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён прывёў у прыклад аматарскі хакейны чэмпіянат, які зараз праходзіць у Беларусі. У ім прымае ўдзел і каманда прэзідэнта. Па словах кіраўніка дзяржавы, адну з апошніх гульняў захацелі наведаць курсанты ваенізаваных ВНУ. Забараняць ім не сталі: яны жывуць у казармах адзін вакол другога, і калі пасядзяць групай на трыбунах, то наўрад ці гэта на нешта паўплывае. Але пасля гульні Аляксандр Лукашэнка даручыў адсачыць стан маладых людзей. «Ніводнай праблемы. Чаго мы будзем забараняць? Гэта не наш падыход і не наша канцэпцыя», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930